Вывозіць беларускіх дыпламатаў дапамагалі расійскія.
Дыпламатаў пасольства Беларусі ў Сірыі вывезлі ў Мінск. Прычынай таму стала нядаўняе звяржэнне паўстанцамі рэжыму дыктатара Башара Асада. Сам Асад уцёк у Расію.
«Пасол Беларусі ў Сірыі Юрый Слука некаторы час будзе ў сталіцы на кансультацыях, па выніках якіх плануецца правесці паглыбленую ацэнку абстаноўкі», — напісала МЗС.
У сталіцы Лівана Бейруце разгорнуты часовы консульскі пункт пасольства Беларусі ў Сірыі для працягу консульскай дзейнасці і аказання дапамогі беларускім грамадзянам.
Каментары