Даходы растуць, а ўпэўненасці ў заўтрашнім дні няма. Што тады рабіць з грашыма?
Навуковы супрацоўнік цэнтра BEROC Дзмітрый Крук у праграме на DW Беларусь заўважае, што беларусы не бачаць надзейных спосабаў зберажэння сваіх сродкаў:
«Раней, 10-20 гадоў амаль як сінонім успрымалася: зберажэнні раўняецца дэпазіт у замежнай валюце ў банку. Сёння ўсе складнікі гэтай формулы вельмі дрэнна працуюць. Беларускі банк у святле санкцый і ізаляванасці беларускай эканомікі ад нейкага нармальнага асяроддзя не ўспрымаецца як надзейнае прыстанішча для грошай.
Дэпазіт у замежнай валюце (ключавое слова «замежнай») з улікам таго, што стаўкі па замежнай валюце сёння штучна вельмі моцна заніжаныя, не бачыцца надзейным спосабам зберажэння. (…)
Усё тое, што дадае ў скарбонку няўпэўненасці ў заўтрашнім дні, у нашым выпадку спрацоўвае на карысць большага спажывання сёння».
На думку Крука, у сённяшняй эканамічнай сітуацыі спажывецкі аптымізм выглядае дастаткова разумным.
«Спажывецкі аптымізм бярэцца не на пустым месцы. З аднаго боку, ён бярэцца з-за таго, што няма інструментаў зберажэння, якія задавальняюць людзей.
Другая вельмі важная рэч, якую трэба прызнаць як факт, — вельмі сур'ёзны рост даходаў. Калі спалучыць два гэтыя інгрэдыенты разам, то якая ў галаве шмат якіх людзей карціна?
«Што будзе заўтра — незразумела, невядома. Сёння даходы ёсць. Перанесці іх у заўтрашні дзень не факт, што атрымаецца».
Якія высновы з гэтай формулы? Атрымліваць ад сённяшняга дня тое, што можна атрымаць. І шмат хто з беларусаў так і робіць. На мой погляд, гэта шмат у чым рацыянальныя паводзіны».
Каментары
Як гэты БЭРАК разьдзьмула крывёй на шыі падаткарабаванага.
Хто яны, навошта? Сфэрычнае бюракратычная мэтастаза нінавошта