Папярэдняя прычына забойства чатырох дзяцей у Расіі — рэўнасць да жонкі
Сёння ноччу жанчына спусцілася на першы паверх дома ў Мяжурцы.
На падлозе ляжалі целы трох сыноў — 3, 5 і 7 гадоў — і іх аднагадовай сястры. Побач сядзеў муж, які спрабаваў перарэзаць сабе горла. Яго спыніў брат, які спусціўся на шум.
Мужчыну без прытомнасці адвезлі ў рэанімацыю і падключылі да ШВЛ. Двое старэйшых дзяцей не пацярпелі.
Каментары