У Мінску 9-бальныя заторы, аўтобусы ідуць са спазненнем у 30 хвілін
Увечары пятніцы Мінск загруз у працяглых аўтамабільных корках. Паводле даных сэрвісу «Яндэкс.Заторы», цяпер у Мінску 9-бальныя заторы. Найбольшыя цяжкасці — у цэнтры горада і паўночна-ўсходняй частцы, піша Blizko.by.
«Мінсктранс» паведамляе, што транспарт ідзе з паўгадзіннымі спазненнямі.
- «У сувязі са зборам транспарту на вул. Ванеева, пр. Партызанскі, вул. Будзёнага, Алега Кашавога рух грамадскага транспарту ажыццяўляецца з парушэннем графіка да —20 хвілін».
- «Па вул. Сурганава, Акадэмічнай з-за скаплення транспарту парушаны графік руху аўтобусаў і тралейбусаў са спазненнем да —30 хвілін».
- «Па пр. Пушкіна з-за скаплення транспарту парушаны графік руху аўтобусаў і тралейбусаў са спазненнем да —30 хвілін».
- «Па вул. Валгаградская з-за скаплення транспарту парушаны графік руху аўтобусаў са спазненнем да —20 хвілін».
Каментары