Улада1010

Прадстаўнік пры ААН: сітуацыя з дэмакратыяй у Беларусі лепшая, чым у ЕС

Нават Плошчу разганялі без гумовых куляў.

«Беларусь з’яўляецца дэмакратычнай краінай Мы не павінны здаваць нікому экзамен на дэмакратычнасць. Сітуацыя з дэмакратыяй ў нас па шматлікіх параметрах лепшая, чым у еўрапейскіх краінах», — такую заяву зрабіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН у Жэневе Міхаіл Хвастоў, выступаючы 27 чэрвеня падчас абмеркавання даклада па Беларусі на сесіі Савета па правах чалавека ААН.

«Краіны ЕС, якія сёння выступяць, будуць сцвярджаць, што сітуацыя ў Беларусі пагоршылася Але ні адзін з іх не скажа, што сітуацыя ў яго краіне і ў ЕС у цэлым палепшылася», — сказаў Хвастоў.

Ён паведаміў, што Беларусь запрашала вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека наведаць Беларусь, а таксама дала ёй усе матэрыялы па дадзенай справе.

Даклад аб сітуацыі ў Беларусі, прадстаўлены на сесіі вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Наві Пэлэй, Хвастоў назваў непрымальным для краіны, «як з юрыдычнага боку, так і са зместавага, паколькі ён не мае ніякага дачынення да праваабарончай тэматыкі».

«У дакладзе скажоныя падзеі 19 снежня 2010 года і ў паслявыбарчы перыяд, — заявіў Хвастоў. — Нічога не сказана пра тое, што асобныя экс-кандыдаты ў прэзідэнты, знаходзячыся ля Дома ўрада, распачалі спробу дзяржаўнага перавароту У дакладзе пра гэта не гаворыцца ні слова, а апісваецца як дробнае хуліганства».

«Нягледзячы на ​​ўсю пагрозу канстытуцыйнаму ладу, што ўтварылася тады, міліцыя не ўжывала вадамёты, гумовыя кулі і дубінкі Усе затрыманыя паўсталі перад судом, судовыя працэсы былі адкрытыя», — дадаў Хвастоў.

Даклад па Беларусі ён назваў «прыкладам найгоршай практыкі падрыхтоўкі дакументаў офісам Упраўлення вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН», перадае БелаПАН.

Гуманнасць сілавых структураў, пра якую казаў Хвастоў, можа добра ілюстраваць гэта відэа разгону Плошчы-2010:

Каментары10

Падлік галасоў у ЗША. Трамп лідзіруе, перамагаючы ў хісткіх штатах6

Светабнаўляецца6

Падлік галасоў у ЗША. Трамп лідзіруе, перамагаючы ў хісткіх штатах

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з краін ЕС стала больш ахвотна выдаваць візы беларусам. Як з гэтага скарыстацца?5

«Будуць адпраўлены па маршруце з трох літар». Вось як Генпракуратура Абхазіі адказала на запыт пра Лукашэнку6

Навукоўцы прыдумалі, як змагацца з камарамі. Іх трэба рабіць глухімі

У Оршы за «экстрэмізм» судзілі вядомую настаўніцу, якая рыхтавала пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд5

На Палессі сёння было мінус 8

У Бабруйску на 13-гадовай дзяўчынцы загарэлася адзенне, калі яна варыла пельмені

Сенсацыя ў Мастацкім музеі — пад «Дзяўчынай» рускага мастака Малявіна знайшлі іншую карціну6

84-гадовая жанчына падавілася чырвонай ікрой і памерла

Ва Украіне самымі небяспечнымі для ворага аператарамі дронаў сталі геймеры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падлік галасоў у ЗША. Трамп лідзіруе, перамагаючы ў хісткіх штатах6

Светабнаўляецца6

Падлік галасоў у ЗША. Трамп лідзіруе, перамагаючы ў хісткіх штатах

Галоўнае
Усе навіны →