Меркаванні55

Суздальцаў: Лукашэнка свабодны нават ад рэштак братэрскіх пачуцьцяў да Расеі

Палітоляг Андрэй Суздальцаў у сваім блогу аналізуе візыт Лукашэнкі ў Азэрбайджан

Палітоляг Андрэй Суздальцаў у сваім блогу аналізуе візыт Лукашэнкі ў Азэрбайджан

Візыт прайшоў на антырасейскай ноце, што, на думку палітоляга, цалкам абясцэньвае саюзьніцкую рыторыку Лукашэнкі апошніх месяцаў. Зрэшты, заўваждае Суздальцаў, беларускі прэзыдэнт і яго атачэньне даўно пазбаўленыя «рэліктавых рэштак брацкіх пачуцьцяў да Расеі». Афіцыйны Менск даўно бачыць ва ўсходняй суседцы толькі энэргарэсурсы ды палітычныя пагрозы існаваньню рэжыма. А. Суздальцаў падкрэсьлівае татальную залежнасьць Лукашэнкі ад Расеі: толькі яна можа забясьпечыць поўную падтрымку яго ўлады, у сваю чаргу толькі ён можа гэтую падтрымку ў Расеі здабыць. Палітоляг піша пра страчаныя магчымасьці беларускага ўраду наладзіць узаемавыгадны транзыт энэргарэсурсаў праз Беларусь. Выйсьцем для беларускага кіраўніка ёсьць кардынальная чыстка кадраў — тых, што спрычыніліся да нафта‑газавага канфлікту. І распачаць дыялёг ізноў.

А. Суздальцаў крытыкуе спробы наладзіць нафтаздабычу ў Азэрбайджане, ці ў Вэнэсуэле, як і прыцягненьне якіх заўгодна будаўнікоў АЭС, акрамя расейскіх. На яго думку, у такім выпадку ў гульню ўступае Амэрыка, зь якой не атрымаецца дамовіцца так, як гэта можна зрабіць з Расеяй. Калі энэргетычны адрыў адрыў ад Расеі ўсё ж адбудзецца, то гэта заўважна зьменіць зьнешнепалітычную сытуацыю ва Ўсходняй Эўропе. Што, аднак, зьменіць і асабісты палітычны лёс беларускага прэзыдэнта, мяркуе маскоўскі палітоляг.

Каментары5

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня9

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе дэмантавалі помнік расійскаму фельдмаршалу Барклаю-дэ-Толі13

У аэрапорце Барселоны затапіла тэрмінал і ўзлётна-пасадачную паласу1

У Мінску адкрылася кавярня, у якой «працуюць» біглі2

Вароны памятаюць крыўду 17 гадоў4

У Малдове завяршылі падлік галасоў: у Санду 55,33%5

ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Канапацкай, Бобрыкава і Сыранкова, а Кавалёвай і Куляша — не31

«Пад домам сабраўся натоўп». Дзяўчына нечакана здала кватэру-«паўфабрыкат» у «Мінск-Свет» за лічаныя хвіліны11

Стала вядома, колькі будзе каштаваць беларускі электраровар2

Лукашэнка прапануе адправіць экс-дырэктара «Беларуськалія» паслом у краіну СНД, бо ён ведае рускую мову6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня9

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Галоўнае
Усе навіны →