Здароўе99

Памятка: якіх дактароў і як рэгулярна трэба праходзіць, каб трымаць здароўе пад кантролем

Разабрацца ў гэтым дапамагала загадчыца аддзялення прафілактыкі трэцяй паліклінікі г. Мінска Раіса Прасвірына.

«Медагляды, або, як правільна называць, дыспансерызацыя, патрэбныя для таго, каб вы былі ўпэўненыя, што такія распаўсюджаныя хваробы, як сардэчна-сасудзістыя, анкалагічныя, цукровы дыябет і бронха-лёгачная паталогія, вас не закрануць».

Доктар расказала, што для кожнага пацыента прызначаецца індывідуальнае абследаванне — у залежнасці ад полу і ўзросту.

Калі вам яшчэ няма 40 гадоў, то вам трэба паклапаціцца, каб раз на тры гады ў вас была пройдзеная электракардыяграма і вызначаны ўзровень глюкозы ў крыві. А таксама не лішнім будзе здаць агульны аналіз крыві і мачы, правесці тэст на схаваную кроў у кале. Дактары рэкамендуюць праходзіць пальцавае даследаванне прамой кішкі (у гэтым дапамогуць хірург, уролаг або акушэр-гінеколаг).

«Агляд акушэра-гінеколага жанчына павінна праходзіць раз на тры гады. Флюраграму таксама трэба праходзіць раз на тры гады, але калі вы пакутуеце на хранічныя захворванні, то тады лепей праходзіць флюраграму штогод. Не лішнім будзе прайсці абследванне па замеры ўнутрывочнага ціску, асабліва калі ў вашых сваякоў былі захворванні на глаўкому».

Ілюстрацыйнае фота.

Пасля 40 гадоў трэба праходзіць тых жа дактароў і здаваць тыя ж аналізы, але з перыядычнасцю раз на два гады.

«Трэба абмовіцца, што прызначыць здачу аналізаў тэрапеўт можа і часцей, усё залежыць ад стану здароўя канкрэтнага чалавека. Або прызначыць нейкія іншыя віды даследаванняў».

Атрыманыя звесткі заносяцца ў карту ўліку дыспансернага назірання, а таксама ў электронную базу дадзеных. Пасля агляду дактары занясуць вас у адну з груп дынамічнага назірання.

  • група Д (1) — здаровыя пацыенты, якія не маюць ніякіх скаргаў на стан здароўя, у якіх падчас агляду не выяўленыя захворванні або парушэнні функцый арганізма;
  • група Д (2) — практычна здаровыя пацыенты, якія маюць фактары рызыкі развіцця хранічных захворванняў; а таксама пацыенты з хранічнымі захворваннямі ў стадыі ўстойлівай рэмісіі без парушэнняў функцый органаў і сістэм арганізма.
  • група Д (3) — пацыенты, якія маюць хранічныя захворванні з умеранымі ці выяўленымі парушэннямі функцый арганізма, з перыядычнымі абвастрэннямі.

«Калі вас вызначылі ў групу Д (1), працягвайце весці здаровы лад жыцця, каб захаваць здароўе на доўгія гады».

Для пацыентаў групы Д (2) доктар складзе індывідуальную праграму па выяўленых фактарах рызыкі. Гэта будуць рэкамендацыі па змене ладу жыцця: адмова ад курэння, правільнае харчаванне, павелічэнне фізічнай актыўнасці, не злоўжываць спіртным і гэтак далей.

Пацыенты групы Д (3) будуць знаходзіцца на дыспансерным уліку ў свайго ўчастковага тэрапеўта або ў канкрэтнага спецыяліста.

Сардэчна-сасудзістыя захворванні па-ранейшаму з’яўляюцца аднымі з самых распаўсюджаных.

Дактары рэкамендуюць звярнуць увагу на асноўныя паказчыкі, якія рэзка павышаюць рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў:

  • павышаны артэрыяльны ціск. Вышэйшы чым 140/90 мм рт. сл.;
  • павышаны халестэрын (большы за 5 ммоль / л);
  • залішняя маса цела (ІМТ большы за 25). Каб вылічыць індэкс масы цела, вазьміце сваю вагу ў кілаграмах і падзяліце яе на квадрат росту ў метрах;
  • павышаны ўзровень глюкозы ў крыві (большы за 5,5 ммоль/л).

«Сукупнасць усіх чатырох павышаных паказчыкаў кажа аб наяўнасці ў пацыента метабалічнага сіндрому. Гэты сіндром дактары вобразна называюць страшным словам «смяротны квартэт», таму што ён рэзка павышае рызыку смяротнасці ад інфаркту і інсульту.

Участковыя медсёстры персанальна запрашаюць прайсці дыспансерны агляд тых, хто не наведваў лекараў больш за два гады.

Каментары9

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала расказаў, што на грэчаскай мяжы яго абвінавацілі ў крадзяжы аўтамабіля9

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

WSJ падзялілася дэталямі плана Трампа наконт вайны ва Украіне32

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →