Грамадства44

Тыль Швайгер расказаў, у якім жанры зняў бы фільм пра Беларусь. Вы здзівіцеся

Вядомы нямецкі акцёр і рэжысёр даў у Мінску прэс-канферэнцыю.

Тыль Швайгер. Фота: БелТА

Швайгер прыехаў у Беларусь для здымак рэкламнага роліка пра дрыфт. Акцёр наведаў нашу краіну ўпершыню.

«Мне было цікава прыехаць у Беларусь — у Расіі быў разоў дзесяць, а ў вас — ні разу, — таму што водгукі чуў толькі самыя лепшыя», — расказаў Швайгер.

Акцёр заявіў, што перад паездкай у Беларусь шукаў у інтэрнэце інфармацыю пра плошчу нашай краіны і колькасць насельніцтва. Прагуляцца па знакавых славутасцях Мінска ён не паспеў з-за насычанага графіку. Але ён пакаштаваў беларускую кухню — яна яму спадабалася.

Акрамя таго, ён звярнуўся па дапамогу да беларускага доктара для прызначэння вітамінаў — пасля гэтага Швайгер «як нанова нарадзіўся», піша БелТА.

Рэжысёр таксама расказаў, які фільм мог бы зняць пра Беларусь.

«Гэта абсалютна дакладна быў бы экшн. Паводле сюжэта — помста галоўнага героя за забітую жонку», — патлумачыў Швайгер. У такой задуме нехта можа пабачыць і адсылкі да сённяшняй палітычнай сітуацыі і лёсу тысячаў палітзняволеных.

Ён дадаў, што плануе яшчэ калі-небудзь вярнуцца ў Беларусь. 

Тыль Швайгер вядомы па ролях у фільмах «Дастукацца да нябёсаў», «Бясслаўныя вырадкі», «Красунчык» і многіх іншых.

Каментары4

  • Я
    08.11.2024
    У такой задуме можна знайсці і адсылкі да сённяшняй палітычнай сітуацыі і лёсу тысячаў палітзняволеных. ----- хахаха! Додумали за Тиля! 🤣🤣🤣🤣 ну нашаниуцы, ну коты.....
  • Ганьба
    08.11.2024
    У пекле толькі і размоваў, што пра Беларусь...
  • leha
    08.11.2024
    не ведаю дзе вы там убачылі нейкія адсылкі, тут усё проста: ты ці грошы зарабляеш, ці прама кажаш як ёсць. чалавек грошы зарабляе

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА21

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

Новая хваля палітычных арыштаў у Гомелі: што вядома

Камуніст Сыранкоў усімі сіламі даказвае сваю фіктыўнасць: пахваліўся, што паставіў подпіс за Лукашэнку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА21

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →