Культура22

«Колер Беларусi» Міхала Анемпадыстава прызнаная найлепшай з вартых кніг

Найлепшым дызайнерам на 58-м Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» названы Міхал Анемпадыстаў. «За ідэю, аўтарскую канцэпцыю, тэкст і мастацка-графічнае афармленне выдання» дызайнер узнагароджаны ў персанальнай намінацыі «Майстэрства» за кнігу «Колер Беларусi», паведамляе planetabelarus.by.

Цырымонія ўзнагароджання адбылася 8 лютага ў Палацы мастацтваў у межах XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.

На жаль, Міхала Анемпадыстава ўжо год як няма сярод нас, яго чытачоў і сяброў. Але ён паспеў убачыць прызнанне сваёй працы — на выставах, лекцыях, прэзентацыях. Афіцыйнае прафесійнае прызнанне пацвердзіла несумнеўныя добрыя якасці кнігі.

Міхал Анемпадыстаў.

«Колер Беларусi» (Мінск, 2017, 196 старонак, камп'ютарная вёрстка Алены Дашкевіч) адносіцца да міждысцыплінарных даследаванняў. Бо аўтар кнігі — не толькі дызайнер, але і знаўца беларускай культуры, гісторыі, этнаграфіі. Філосаф, паэт, фатограф. Таму адна частка выдання — візуальная — упэўнена застаецца ў статусе альбома, а іншая — тэкставая — не менш чэпка трымае чытача ў інтэлектуальным тонусе, адсылаючы да этнакультуры і канцэптуальнага складніка дызайну. Вельмі падрабязныя подпісы да ілюстрацый (177!) і спіс спасылак (184!) не пакідаюць ніякіх сумневаў у навуковай педантычнасці аўтара і каштоўнасці даведачнага апарата кнігі.

Яшчэ адно адрозненне «Колера Беларусi» — той бездакорны стыль, які ўласцівы творчасці Міхала Анемпадыстава ў тых жа вектарах яго дзейнасці — візуальным і вербальным. З не меншай дбайнасцю, чым графічным дызайнам, ён займаўся паэзіяй, лекцыямі, фатаграфіяй.

Нарэшце, сем колераў, якія нельга не ведаць і нельга не палюбіць ў гэтакай якаснай аўтарскай падачы: белы, чорны, чырвоны, сіні, залаты, шэры, зялёны. Разгорнутыя артыкулы і ілюстрацыйны шэраг. Усё, што мы хацелі ведаць пра колер, — ад паходжання слоў, архаічных азначэнняў да мастацтва, ад народнай культуры да архетыпаў, ад рамёстваў да міфалогіі. Ад лакальнага да сваяцтва і рознагалоссяў суседзяў па ўсім свеце.

Сябра Саюза дызайнераў, сябра экспертнай камісіі Алена Жданоўская распавядае, як ацэньвалі «Колер Беларусi» спецыялісты:

— Многія сябры камісіі адразу назвалі і кнігу, і Міхала Анемпадыстава. «Колер Беларусi» — знакавая падзея. І не толькі ў кніжным свеце. Кніга дае нам сучаснае разуменне гістарычнага матэрыялу, асэнсаванне нашых традыцый праз колер, тлумачыць псіхалогію ўспрымання колеру беларусамі. Гэтага больш няма ні ў каго, што спачатку мы даведваемся, чаму нам блізкі гэты шэранькі, і тут жа — чаму мы такія, якія мы ёсць. Адчуваем і разумеем. Міхал заўсёды быў на вастрыі гэтых граняў, ён сам ствараў наш почырк — беларускага плаката, беларускага стылю. У гэтым сэнсе яго не было з кім параўноўваць, побач з ім прэтэндэнтаў не было.

З 158 выданняў, якія паступілі на Нацыянальны конкурс «Мастацтва кнігі», у выніку рэйтынгавага галасавання ў шорт-ліст трапілі 68. Затым журы пад кіраўніцтвам рэктара Акадэміі мастацтваў Міхаіла Баразны разгледзела кнігі прэтэндэнтаў на найвышэйшыя ўзнагароды. У персанальнай намінацыі «Майстэрства» ўзнагароджваюцца найлепшы ілюстратар, найлепшы дызайнер і найлепшы фотамастак кнігі.

Нацыянальны конкурс «Мастацтва кнігі» праводзіцца з 1960 года.

Каментары2

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта8

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Усе навіны →
Усе навіны

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў3

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

За тры гады ва Украіне стала на 300 тысяч больш людзей з інваліднасцю5

У Вільні прайшла акцыя падтрымкі Васіля Верамейчыка з удзелам каліноўцаў6

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы20

Трамп вызначыўся з кандыдатурай спецпасланніка ЗША па Украіне13

«Раз’ятрана церабіўся». Новыя пераклады з габрэйскай і польскай выклікаюць, хутчэй, пытанні3

Стала вядома, што за беларус арганізоўваў напад на расійскага апазіцыянера Волкава ў Вільні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта8

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Галоўнае
Усе навіны →