Грамадства33

У Вільні прайшла акцыя падтрымкі Васіля Верамейчыка з удзелам каліноўцаў

У Вільні 27 лістапада прайшла акцыя падтрымкі Васіля Верамейчыка — былога байца Палка Каліноўскага і сябра Каардынацыйнай рады, якога ўлады В’етнама два тыдні таму выдалі рэжыму Лукашэнкі.

Фота тут і далей: «Радыё Свабода»

Акцыя праходзіла каля Сейма Літвы і ў ёй удзельнічалі каля 100 чалавек: прадстаўнікі беларускай дыяспары і дэмакратычных сіл Беларусі.

Арганізавалі акцыю фонд «Дапамога» на чале Наталлі Калегавай і клуб «Ліцвіны» пад кіраўніцтвам Сяргея Шалыгіна пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай Рады ды іншых беларускіх арганізацый. Сама Ціханоўская знаходзіцца з візітам у Канадзе, таму на акцыі ад Офіса выступіў Данііл Гаркавы, кіраўнік аддзела замежных сувязяў.

Сярод іншых, на ёй прысутнічала прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Вольга Зазулінская, па анлайн-сувязі да ўдзельнікаў звярнуліся намеснік кіраўніцы АПКБ Павел Латушка і прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета Вадзім Кабанчук.

Выступілі падчас акцыі таксама былыя і цяперашнія байцы Палка Каліноўскага — Аляксандр Клачко, Рымас «Дзед» Армайціс, сябры Каардынацыйнай рады — Станіслава Гліннік, Вольга Вялічка, а таксама іншыя беларускія палітыкі і актывісты.

Арганізатары акцыі ў Вільні заклікалі міжнародную супольнасць:

  • Змяніць падыходы да разгляду спраў аб міжнароднай абароне, акцэнтуючы ўвагу на індывідуальным аналізе абставін кожнага выпадку.
  • Разарваць супрацоўніцтва з сілавымі структурамі Рэспублікі Беларусь.
  • Прыпыніць двухбаковыя дамовы аб экстрадыцыі і прававой дапамозе з Рэспублікай Беларусь.
  • Уключыць Васіля Верамейчыка ў абменны фонд для абмену на палонных расійскіх вайскоўцаў. Раней да гэтага таксама заклікаў полк імя Кастуся Каліноўскага.

Таксама былі агучаныя наступныя патрабаванні да ўладаў Літвы:

  • Забяспечыць, каб ветэраны і ваяры Узброеных сілаў Украіны беларускага паходжання не прызнаваліся пагрозай і не высылаліся з краіны.
  • Стварыць празрыстыя працэдуры для справядлівага і гуманнага падыходу да тых, хто змагаўся за дэмакратыю і шукае прытулку ў Літве.
  • Забяспечыць, каб дэзынфармацыя, якую распаўсюджвае расійская прапаганда, не фармавала літоўскія рашэнні, якія маглі б нашкодзіць барацьбе за супольныя каштоўнасці.

Падчас акцыі беларусы збіралі подпісы пад зваротам да літоўскіх уладаў у падтрымку Васіля Верамейчыка ды іншых беларусаў, а таксама заклікалі падпісаць петыцыю ў інтэрнэце па спасылцы.

Каментары3

  • Сумневы
    27.11.2024
    Ці быў падпісаны ліст у Сейм Ціханоўскай і ейным НДА?
  • 27.11.2024
    Рэд. Дзякуй, выправілі
  • Алесь
    27.11.2024
    Павага арганізатарам акцыі.
    Але, думаю, што Літва і далей будзе праводзіць тую ж дыскрымінацыйную палітыку ў адносінах да беларускіх грамадзянаў, як і раней. І вы што думаеце, што выпадкова КДБ вывез Святлану Ціханоўскую менавіта ў Літву?

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →