Грамадства1616

Вы будзеце смяяцца, але Мукавозчык напісаў чарговую калонку, цяпер пра Курапаты

«Каля сотні пяціметровых крыжоў, шчыра кажучы, шкада. З таго дрэва цалкам магло б атрымацца што-небудзь патрэбнае. Для людзей.

Калі б увесь той запал, з якім ужо дзесяцігоддзі вымушаныя мірыцца журботныя Курапаты, накіраваць ну хоць на нешта карыснае для краіны, для народа — вось бы слаўна мы жылі… Аднак хочацца верыць, што цяперашні гвалт — гэта апошні хайп, які некаторыя «палітычныя і каля таго дзеячы» прывыклі зрываць на касцях», — піша пра Курапаты калумніст «Савецкай Беларусіі» Андрэй Мукавозчык.

Чытайце. Журналіст «СБ» Мукавозчык — студэнтам: Я ўяўляю, колькі людзей мяне люта ненавідзяць

Калонкі ўраджэнца расійскага Новасібірска Андрэя Мукавозчыка — адзін з апошніх рэліктаў дзяржаўнай прапаганды ўзору канца 1990—2000-х. Такія прамовы-пропаведзі зніклі з тэле- і радыёэфіраў, іх амаль не засталося ў дзяржаўных газетах.

Асаблівасць меркаванняў Мукавозчыка ў тым, што яны публікуюцца на старонках «СБ», але адрасаваныя не чытачам «СБ».

«Узносіць свой голас і жонка таго майстра па дрэве, які крыжы і зрабіў «вось гэтымі вось рукамі». Як быццам, скажы ты, не ведаючы, што камуністы і святло ў яе вёску правялі, і трактар прывезлі, і школу адкрылі, і пад танк з гранатай ляглі, калі давялося. Можа, і сапраўды — ужо не ведаючы? Адны крыжы ў галаве засталіся — але тады ўжо як чыста геаметрычны знак», — піша Мукавозчык пра Насту Дашкевіч і Змітра Дашкевіча, не называючы іх імёнаў. Іх выказванні па тэме, на якія рэагуе дзяржаўны калумніст, можна прачытаць на старонках недзяржаўных СМІ і ў сацсетках, але ніяк не ў «СБ».

На мінулым тыдні Мукавозчык разрадзіўся адразу некалькімі палітычнымі калонкамі — адна была прысвечана Лявону Вольскаму і іншым музыкантам, іншая — Змітру Дашкевічу. Прычым яны публікаваліся два дні запар, з працягам.

Дэпутат Варанецкі пра знос крыжоў у Курапатах: «Першая рэакцыя — разгубленасць, боль і трывога»

Давыдзька: Мне не падабаецца тое, што адбываецца ў Курапатах

Каментары16

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня9

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Усе навіны →
Усе навіны

«Прама скажу, сітуацыя не такая, як мы думалі». Літоўскі палітык з групай фермераў з'ездзіў на экскурсію ў Беларусь9

Як каманда Ціханоўскай вяла перамовы з адміністрацыяй Вучыча13

У Рызе дэмантавалі помнік расійскаму фельдмаршалу Барклаю-дэ-Толі13

У аэрапорце Барселоны затапіла тэрмінал і ўзлётна-пасадачную паласу1

У Мінску адкрылася кавярня, у якой «працуюць» біглі2

Вароны памятаюць крыўду 17 гадоў4

У Малдове завяршылі падлік галасоў: у Санду 55,33%5

ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Канапацкай, Бобрыкава і Сыранкова, а Кавалёвай і Куляша — не31

«Пад домам сабраўся натоўп». Дзяўчына нечакана здала кватэру-«паўфабрыкат» у «Мінск-Свет» за лічаныя хвіліны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня9

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Галоўнае
Усе навіны →