Усяго патроху

Даследчыкі: «жаваранкі» лепшыя работнікі за «соў» пры традыцыйным працоўным дні

Даследаванне ў Фінляндыі выявіла, што традыцыйны працоўны дзень не пасуе людзям з рэжымам савы. А тыя работнікі, якія аддаюць перавагу раннім пад’ёмам, паказваюць у два разы большую прадукцыйнасць на працы.

Фота Depositphotos.com

Вядома, што людзі з ранішнім хранатыпам лепш працуюць раніцай, у той час як «совы» аддаюць перавагу вечару. Лічыцца, што хранатып у пэўнай ступені абумоўлены генетычна, аднак графік працы, сямейнае жыццё і ўздзеянне дзённага святла таксама адыгрываюць сваю ролю.

Згодна з відам свайго хранатыпу чалавек вызначае для сябе найлепшы час сутак для сну і іншай дзейнасці. Гэты ўнутраны працэс, у сваю чаргу, уплывае на абмен рэчываў, рэжым сну, тэмпературу цела і нават на гармоны.

Фінскія даследчыкі апыталі 5881 чалавека, якія нарадзіліся ў 1966 годзе, пра іх працоўнае жыццё, здароўе і рэжым сну, каб вызначыць іх хранатып у 2012 годзе, калі ім было 46 гадоў. За ўдзельнікамі даследавання назіралі на працягу чатырох гадоў, піша CNN.

10% і 12% мужчын і жанчын адпаведна мелі вечаровы хранатып, а 72% з іх былі задзейнічаныя на дзённай працы. Астатнія ўдзельнікі падзяліліся пароўну на прыхільнікаў ранніх пад’ёмаў і тых, чый хранатып даследчыкі называюць прамежкавым.

Чвэрць людзей, якія мелі вечаровы хранатып, ацанілі сваю працу вельмі нізка па міжнародна прынятай шкале, распрацаванай для выяўлення людзей з дрэннай працаздольнасцю і больш высокай рызыкай датэрміновага выхаду на пенсію па стане здароўя. Сярод жаваранкаў або прамежкавых хранатыпаў паказальнікі былі значна вышэйшымі.

Даследаванне, апублікаванае ў часопісе Occupational & Environmental Medicine, таксама паказала, што верагоднасць слабых вынікаў на працы была ўдвая вышэйшая сярод соў незалежна ад полу.

«Калі совы мусяць працаваць раніцай, то малаверагодна, што яны ацэняць сваю працаздольнасць так жа высока, як жаваранкі. І наадварот, калі б працоўныя гадзіны былі з 15 да 21 гадзіны вечара, то людзі з ранішнім хранатыпам адчувалі б сябе горш», — адзначае Крыстэн Кнутсан, адна з даследчыкаў.

Хоць даследаванне праводзілася ў Фінляндыі, яго вынікі можна прымяніць і да іншых краін, бо ўнутраны біялагічны гадзіннік, які вызначае для нас час сутак, калі працаздольнасць будзе найвышэйшай, універсальны.

Даследчыкі раяць працадаўцам пачаць улічваць хранатып сваіх работнікаў, бо традыцыйны працоўны дзень падыходзіць не ўсім. Супрацоўнік, які падаецца павольным раніцай, можа найбольш эфектыўна працаваць увечары. Таму калі ёсць магчымасць усталёўваць індывідуальны графік, то гэтым трэба карыстацца, каб аптымізаваць працу кампаніі ці прадпрыемства.

Каментары

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта10

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі8

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў5

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

За тры гады ва Украіне стала на 300 тысяч больш людзей з інваліднасцю5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта10

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Галоўнае
Усе навіны →