Эканоміка22

Павел Данэйка: Ніводная краіна не можа быць прыкладам для Беларусі

Чаму трэба любіць сваю краіну, каб пабудаваць лепшую эканоміку, тлумачыць генеральны дырэктар бізнес-школы ІПМ. 

Здымак: Андрэй Давыдчык, dev.by

Калі Беларусь выйдзе з эканамічнага крызісу

Цяпер пытанне ў тым, наколькі хутка беларуская эканоміка зможа пераналадзіцца на іншыя рынкі і наколькі хутка расійскі ды ўкраінскі рынкі змогуць ажывіцца. Наконт апошняга ў мяне вялікі скепсіс. Пакуль не праглядаецца ніякіх умоваў, каб расійская эканоміка альбо ўкраінская пачалі расці. Ці зможа беларуская эканоміка перабудавацца на іншыя рынкі? Давайце глядзець.

Беларуская эканоміка складаецца з дзвюх частак: гэта прыватны сектар – даволі дынамічны ды цікавы, а таксама дзяржаўны – постсацыялістычны. Вялікае пытанне выклікае перабудова гэтага сектара, які знаходзіцца пад дзяржаўным кантролем.

Там мала матывацыі і мала кваліфікаваных менеджараў – ім даволі складана перабудоўвацца, хоць урад шмат робіць дзеля пошуку новых рынкаў для гэтых кампаніяў.

Але некаторыя з іх ужо проста неканкурэнтаздольныя.

А шматлікія прыватныя кампаніі пачынаюць разведваць шляхі выйсця з крызісу, шукаючы новыя рынкі, хэджаванне ад сітуацыі падзення валютных курсаў альбо новыя сегменты на старых рынках.

На вялікі жаль, беларуская дзяржава не стварае інфраструктуру падтрымкі экспарту ў іншыя краіны. Існуе шэраг інструментаў, якія стымулююць экспарт. Напрыклад, экспартныя банкі, калі крэдыт атрымлівае не беларуская кампанія, а замежная, якая набывае беларускую прадукцыю.

Таму ўсё знаходзіцца ў такім даволі жорсткім свабодным рынку і некаторыя кампаніі з гэтым справяцца з той прычыны, што беларускае мысленне наладжанае на долары, а не рублі, і беларусы ведаюць, што заўтра крызіс і трэба да яго рыхтавацца.

Як хутка мы выйдзем з крызісу? Мне тут цяжка прагназаваць: прыватны сектар перабудуецца цягам двух гадоў, а дзяржаўны – гэта будзе залежаць ад палітыкі дзяржавы.

Пра трансфармацыю эканомікі

У 90-ых была памылковая канцэпцыя, як трансфармаваць сацыялістычную эканоміку, якая прадугледжвала дзве рэчы. Па-першае, патрэбна прыватызаваць дзяржаўныя кампаніі, бо яны дрэнна працуюць – каб яны пачалі добра працаваць, трэба змяніць кіраванне. Па-другое, меркавалася, што трэба зняць бар’еры ў развіцці бізнесу і ўсё адбудзецца аўтаматычна.

Я думаю, што гэта было даволі наіўнае ўяўленне. Сацыялістычныя прадпрыемствы дрэнна працавалі, бо яны былі зробленыя для таго, каб дрэнна працаваць, таму змена менеджменту не заўсёды дапамагае.

І мы бачым, што сёння найбольш эфектыўнымі постсацыялістычнымі эканомікамі з’яўляюцца тыя краіны, напрыклад, Польшча і Эстонія, дзе ў ВУП высокая доля новага прыватнага сектара, а не прыватызаванага сектара. Адносна другой парадыгмы, зняцця бар’ераў, – гэта, безумоўна, вельмі важна, і Беларусь дасягнула тут вялікіх поспехаў. Мы – 44-ыя сёлета ў Doing business. Але гэтага недастаткова, патрэбныя яшчэ дзве рэчы.

Па-першае, трэба, каб было што канвертаваць у прадпрымальніцкую дзейнасць. Патрэбныя навуковыя даследаванні, каб ствараць сучасныя прадпрыемствы, а не толькі сектар абслугоўвання ўнутранага рынку, таму што менавіта экспартаарыентаваныя прадпрыемствы для нас будуць лакаматывамі развіцця.

Дзеля гэтага трэба генераваць большыя інвестыцыі дзяржавы ў адукацыю і навуку – калі гэтага няма, то працэс заглухне.

Тое, што было зроблена ў Савецкім Саюзе, вычэрпваецца, і патрэбныя новыя штуршкі.

Па-другое, на пэўным узроўні вельмі важным элементам становіцца здольнасць бізнесу да супрацы паміж сабой дзеля стварэння асацыяцыяў, арганізацыі супольных дзеянняў, у фармаванні кластараў у эканоміцы, то бок у забеспячэнні галінаў інфармацыяй, сумеснай працай ў дачыненні да дзяржавы.

Сацыялізм забівае такія здольнасці, бо ў сацыялізме і КДБ, і «Штазі» хутка вучылі, што любая несанкцыянаваная актыўнасць з’яўляецца апазіцыйнай дзейнасцю. Мы не ўмеем дзейнічаць супольна. Таму зняцце бар’ераў – важная рэч, але недастатковая. Пасля таго, як мы знізілі бар’еры, неабходны наступны набор дзеянняў, які б стымуляваў развіццё прыватнага сектара.

Пра свой шлях Беларусі

Ніводная краіна не можа быць прыкладам для Беларусі, бо трэба знаходзіць уласныя рашэнні ў сваёй краіне для ўласнага народа. Гэта, як у асабістым жыцці, – вы можаце мець нейкія ідэалы, але гэта вашае жыццё, вашае асяроддзе і вашая сітуацыя. Трэба шукаць уласнае развязанне.

Ні ў бізнесе, ні ў палітыцы не існуе «таблетак ад смерці». Калі ў кагосьці нешта некалі добра атрымалася, гэта не азначае, што, калі вы будзеце рабіць гэтаксама, то ў вас добра атрымаецца.

Таму поспех можна знайсці толькі тады, калі ты шукаеш уласнае рашэнне ў межах тых рэсурсаў, якія табе даступныя, і тых сацыяльных, палітычных і эканамічных абмежаванняў, якія ёсць. Гэта заўсёды індывідуальная задача.

Жыццё змяняецца, умовы змяняюцца. А мы будзем прапаноўваць рашэнне, якое з 60-ых ці з 70-ых? Гэта з мінулага, а мінулае прайшло, яно не існуе.

Трэба ствараць будучыню тут, а будучыня – гэта тваё асабістае вырашэнне тваіх асабістых праблем.

Мы маем уласную траекторыю развіцця – так гістарычна выйшла, і гэта дадзенасць.

Мяне больш за ўсё раздражняе пазіцыя, маўляў, у гэтай краіне нічога немагчыма зрабіць. Чаму? Мы рабілі канферэнцыю па краўд-эканоміцы. Краўд-эканоміка – гэта калі людзі самі, без дзяржавы, вырашаюць свае праблемы. Я апублікаваў пост у «Фэйсбуку», што будзе такая канферэнцыя, і атрымаў зусім нечаканыя адказы: што ў гэтай краіне магчыма зрабіць?

Мы не верым у сваю краіну, мы дагэтуль у «саўку», сядзім на кухні і кажам: усё лайно, мы нічога не можам зрабіць. Хто сказаў? Паспрабуйце.

Важна шукаць рашэнні, апіраючыся на любоў да сваёй краіны, на адданасць уласнай зямлі і на разуменне адказнасці перад сваёй краінай. Я думаю, што калі ты любіш краіну, і ты ліберал, то ты павінен любіць тую камуністычную бабулю, якая цябе ненавідзіць, бо гэта ўсё ж твая краіна.

Каментары2

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Галоўнае
Усе навіны →