Фонд Сораса паведаміў пра пераезд свайго цэнтральнага офіса з Будапешта ў Берлін.
Дабрачынная фундацыя звязала гэты крок з «рэпрэсіямі» супраць яе ў Венгрыі. Рашэнню папярэднічала антысорасаўская кампанія ўрада Орбана. Кансерватыўны ўрад Венгрыі абвінавачваў Сораса ў падтрымцы мігрантаў і прапагандзе ультраліберальных каштоўнасцей. У сваю чаргу, сорасаўцы бачылі ў гэтай кампаніі розыгрыш антысеміцкай карты перад выбарамі.
Джордж Сорас нарадзіўся ў габрэйскай сям'і ў Венгрыі, цудам выжыў у час Халакосту. Пасля вайны перабраўся на Захад, стаў мільярдэрам. Пад старасць ён аддаў на дабрачыннасць большую частку сваіх даходаў, прычым першыя праграмы дапамогі ён рэалізаваў ва Усходняй Еўропе, на былой радзіме. Цяпер ягоны фонд дзейнічае на ўсіх кантынентах.
У Беларусі Фонд Сораса падтрымліваў грамадзянскую супольнасць і нацыянальную культуру, але быў закрыты яшчэ ў 1997 годзе.
Каментары