Паводле даных спадарожнікавых назіранняў, аб'ём лёду, які спаўзае з ледавіковага шчыта Антарктыды ў акіян, раптам прыкметна ўзрос.
Гэта стварае для планеты сур'ёзныя праблемы.
1. Ледніковы шчыт Антарктыды мае гіганцкія памеры
Белы кантынент накрыты пластом лёду таўшчынёй да чатырох кіламетраў. Ён лічыцца «халадзільнікам» планеты і змяшчае да 90% запасаў прэснай вады на яе паверхні.
Пад грузам гэтай масы лёду зямная паверхня прагнулася і ў некаторых месцах знаходзіцца ніжэй за ўзровень мора.
2. Ледніковы шчыт скарачаецца
Паводзіны ледавіковага покрыва ў Антарктыдзе застаюцца незразумелымі і супярэчлівымі. Навукоўцы дагэтуль спрачаюцца аб тым, скарачаецца ці расце яго маса.
Гэта адбываецца таму, што ледавікі паводзяць сябе па-рознаму ў залежнасці ад таго, ці кантактуюць яны з марскім дном.
Але апошнія дадзеныя паказваюць, што Антарктыда губляе ў год каля 200 мільярдаў тон лёду.
3. Страта лёду ў Антарктыдзе паскараецца
Сукупныя звесткі па 24 параметрах паказваюць, што тэмпы скарачэння масы лёду ў Антарктыдзе патроіліся з 2012 года.
З-за раставання гэтага лёду ўзровень сусветнага акіяна расце на 0,6 мм у год. Гэта значная доля ад агульнага прыросту ўзроўню вады — ён складае 3 мм у год.
4. Антарктыда — кантынент мірнага супрацоўніцтва ў навуковых мэтах
У 1959 годзе 12 краін падпісалі ў Вашынгтоне Дамову аб Антарктыдзе, якая прадугледжвае выкарыстанне кантынента выключна ў мірных і навуковых мэтах.
На кантыненце адсутнічае пастаяннае насельніцтва, там ніколі не было ўзброеных канфліктаў.
Каментары