«Я б хацеў зрабіць дэмакратыю, як у Амерыцы, але дзе ўзяць столькі амерыканцаў у Казахстане?» — самыя вядомыя цытаты Назарбаева
Пра жанчын, каханне і сям'ю
«Мы ў Казахстане не шкадуем грошай, каб жанчыны смялей нараджалі, а мужыкі іх больш кахалі». Сакавік 2007
«Калі хочаш спадабацца жанчыне… Калі яна прыгожая, кажы ёй, што яна разумная. Калі яна не вельмі выглядае, кажы — прыгожая. Калі ні тое, ні дургое не падыходзіць, скажы: «Як ты схуднела!». Сакавік 2017
«Першапачаткова намі рухае каханне і запал. Гэта зразумела. Але, калі гэта праходзіць, павінна быць адказнасць. Адказнымі павінны быць і муж, і жонка, а для гэтага яны павінны быць падрыхтаванымі. Некаторым маім сябрам не падабаецца — кажуць, я ўгаворваю дзяўчат не кахаць мужчын. А я ім кажу: трэба сур'ёзна ўспрымаць тых, хто кажа, што хоча злучыцца з табой, каб прайсці ўвесь цяжар гэтага жыцця. А не так, што ў цябе прыгожыя валасы і гэтак далей. Вельмі вядомая актрыса Фаіна Ранеўская казала: «Усё ж мы разумнейшыя за мужчын. Мы не выбіраем мужчыну, гледзячы на яго ногі». Сакавік 2017
«Я супраць разводаў, неабходна выхоўваць моладзь у духу каштоўнасці сям'і, згубнасці разводаў, таму што з-за іх перш за ўсё пакутуюць дзеці». Снежань 2012
«Ад сваіх сыноў заўсёды чакаюць ласкавых слоў. Напэўна, маці асабліва мае патрэбу ў гэтым. Цяпер, па сканчэнні часу, не адзін я, напэўна, усе мы, пасталеўшы, лаем сябе за тое, што так мала надавалі ўвагі нашым матулям, што так мала ласкавых слоў ім сказалі і мала казалі: «Мама, як я цябе люблю!». Я вельмі шкадую, што тады не змог часцей быць з ёй, а я ведаў, як яна мяне моцна любіць. Напэўна, гэтая любоў да гэтага часу мяне ў жыцці падтрымлівае. Нават калі я прымаю вельмі важныя, цяжкія рашэнні, яна мне сніцца. Бывала так, што яна мне проста прыснілася і казала: «Будзь упэўнены, усё будзе нармальна». Дык вось, калі цяпер бы яна была жывая і я мог напісаць ёй ліст, я б сказаў, што вельмі люблю, моцна люблю, шаную яе». Сакавік 2001
Пра дарогі і начальства
«Не трэба лізаць дарогі, па якіх начальства ездзіць, трэба ўсе сродкі накіраваць на неўладкаваныя раёны, туды, дзе дрэнна з дарогамі… У цэнтры ўсё зроблена, але зноў пачынаеце пласт асфальту класці — не трэба гэтага рабіць. Трэба, каб простыя людзі адчулі на месцах… Забеспячэнне вадой, газам, жыллёва-камунальная гаспадарка, стан школ, дзіцячых садоў — туды трэба накіроўваць усе сродкі». Люты, 2016
Пра веру, рэлігію і мудрасць
«Чытайце Тору, Каран і Біблію, у іх самая мудрасць». Снежань 2016
«Я катэгарычна супраць паранджы. Асабліва супраць таго, каб студэнты, моладзь насіла хіджаб і паранджу. У нас ніколі такога не было ў гісторыі, наша рэлігія не мела такой традыцыі. Трэба ўмець адрозніваць сапраўдную рэлігію ад навязанай нам. Але ў нас свая дарога». Сакавік 2011
Пра сябе
«Мяне папракаюць ва ўсіх розных грахах, ці то нібыта аўтакрат, ці я дыктатар. Я заўсёды кажу: калі кожныя пяць гадоў мой народ на альтэрнатыўных выбарах галасуе за мяне і ні разу гэта галасаванне не было ніжэйшым за 80%, пра што можна казаць?» Красавік 2016
«Калі пачнеш шукаць замену, у вас вакол усё патаптана, нікога няма, «адзін я». Няма з каго выбіраць: «адзін я, вось бачыце, тырчу — у вас іншых няма, таму трымайцеся за мяне — наступны горшы будзе яшчэ». Кастрычніка 2015
«Калі я вам моцна падабаюся, хай фотаздымак мой стаіць у вас на стале — у чыноўнікаў хай вісіць пэўнага фармату, але не трэба захапляцца гэтым», — адказ прэзідэнта на нечаканую гонку памераў рамачнай фатаграфіі». Снежань 2012
Я слухаю толькі класіку і нацыянальную музыку. Ніякага попу!
Пра кіраўнікоў
«Кіраўнік не павінен дзесяцігоддзямі займаць адну і тую ж высокую пасаду. Няма той мабільнасці. Жаданне «здавацца» на сваім месцы ў канчатковым выніку стварае арэол бязгрэшнасці. Тут патрэбен часавы цэнз. І, само сабой зразумела, галоснасць. Гэтыя лекі ад усіх хвароб. Пытанне ў маім шчырым перакананні, што любы аўтарытарызм у Казахстане — гэта шлях у нікуды. Вялізныя яго партрэты (гаворка ідзе пра Кунаева) ва ўсіх гарадах і вёсках, канторах, школах, ВНУ — нават у бомбасховішчы! — у нейкай меры атаясамлялі яго імя з лёсам Казахстана. Адсюль беспакаранасць, парушэнне законнасці, затушаванне праблем, парушэнне нормаў сацыяльнай справядлівасці». Часопіс «Дружба народаў», 1987
Пра будучыню
«Многія пытаюцца: што будзе праз 10 гадоў? А мы не ведаем, што заўтра будзе. Наша планета — пясчынка ў галактыцы, у космасе. Можа, падвергнецца астэроідным нападам. Можа ўдарыць вулкан…».
Пра Канстытуцыю і дэмакратыю
«Усе размовы, каб улезці ў Канстытуцыю, змяняць яе — гэта ад д'ябла». Жнівень, 2003
«Я б хацеў зрабіць дэмакратыю, як у Амерыцы, але дзе ўзяць столькі амерыканцаў у Казахстане?»
У нас канстытуцыя, падобная на французскую: за акты прэзідэнта адказваюць тыя, хто рыхтаваў гэты дакумент. Таму я гэтым і не займаўся… (Ведамасці, 2002/04/17).
Незалежныя СМІ таму так і называюцца, што ад іх нічога не залежыць (з выступу на нарадзе з работнікамі культуры, 18 лютага 2000 года).
Смею заявіць, што правы чалавека ў Казахстане шырэй забяспечваюцца, чым у некаторых еўрапейскіх краінах, дзе пачынаюць прымацца забаронныя законы менавіта па этнічных прынцыпах.
Пра казахскую мову
«Казахская мова не застанецца адной з трох моў, а будзе заставацца першай, асноўнай, галоўнай, самай важнай. Казахская мова — дзяржаўная мова Рэспублікі Казахстан». Сакавік 2008
Пра святы
«Кажуць, у стэпе разгортваюць дастархан. Лепш гэтыя грошы маладым аддайце на набыццё жылля. Гэта самы лепшы падарунак». Красавік 2018
«Ледзь стала лепшай эканоміка, адразу ж пайшоў вал усякіх юбілеяў, пампезных нарад — гэта трэба спыняць, проста адрэзаць — і ўсё. І вельмі любяць усе ездзіць у Казахстан на бясплатнае, таму што мы добра сустракаем, прымаем. Гэта стала модным». Студзень 2012
Каментары