Грамадства1818

Прэс-сакратар БПЦ патлумачыў, чаму «бацюшка са свастыкай» усё яшчэ лічыцца святаром

Сакратар грамадcкай назіральнай камісіі аховы помнікаў пры Міністэрстве культуры Павел Каралёў у фэйсбуку спытаў у прадстаўнікоў БПЦ, чаму Канстанцін Бурыкін, вядомы як «бацюшка са свастыкай», усё яшчэ лічыцца святаром.

Прэс-сакратар БПЦ Сергій Лепін даў наступны адказ

1. Сапраўды, на дадзены момант Бурыкін не пазбаўлены сану, а забаронены ў святарскім служэнні, бо артыкул, паводле якога ён асуджаны, не ўтрымлівае ў сабе кананічнага злачынства, якое прадугледжвае такую меру ўздзеяння. Проста за факт захоўвання ржавага каркаса пісталеціка і патрона не ад яго не пазбаўляюць сану. Абставіны справы не даюць магчымасці асуджэння Бурыкіна завочна, без ягонай прысутнасці на царкоўным судзе.

2. Свастыкі, якія засталіся на целе Бурыкіна, з'яўляюцца вынікам яго ранейшага жыцця, у якім ён раскаяўся і прыхільнасць да якога больш не выяўляў. У адваротным выпадку, пропаведзь нацызму сапраўды магла б стаць падставай для пазбаўлення яго сану. Але за тое, што магло быць, і невядома, ці было, а, значыць, не было, сану не пазбаўляюць.

3. Сана не пазбаўляюць на падставе патрабаванняў блогераў і журналістаў, калі тыя ў вызначаным парадку не дакажуць свае абвінавачванні ў злачынствах, якія патрабуюць такой меры. Па пытанні гвалту малалетніх — толькі праз грамадзянскі суд.

4. Зараз Царква не валодае ўласным судом і сродкамі дазнання па крымінальных справах для духавенства і сама не праводзіць следстваў па крымінальных злачынствах, цалкам спадзеючыся на вынікі працы грамадзянскіх судоў і следчых органаў. На час следства клірыкі заўсёды забараняюцца ў святадзействе — да высвятлення абставінаў і рашэння суда. Калі ў вызначаным законам парадку будзе даказаная віна Бурыкіна ў згвалтаванні малалетняй дачкі, то яго пазбавяць сану. Як паказвае практыка правапрымянення, па такіх абвінавачваннях рашэнне аб пазбаўленні сану можа быць вынесена і пры адсутнасці абвінавачанага клірыка на царкоўным судзе — завочна.

5. Разважанні пра тое, «хто больш небяспечны» [размова ішла пра Аляксандра Шрамко, якога часова адправілі па-за штат], пакіну без каментару як эмацыйныя. Дзякуй.

«Расказала толькі маме, на яе магіле»: жудасная споведзь дачкі «бацюшкі са свастыкай» пра тое, што ён рабіў з ёй

Каментары18

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Якім будзе надвор'е ў першы тыдзень снежня1

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу50

«Дональд, як малады палітык, не разумее…» Што Лукашэнка раней казаў пра Трампа10

Жонка футбаліста зборнай параўнала цэны ў Zara ў Беларусі і Венгрыі16

Башар Асад вярнуўся ў Дамаск і рыхтуецца даць адпор паўстанцам16

Пратэсты ў Грузіі радыкалізуюцца: на вадамёты адказваюць феерверкамі і кактэйлямі Молатава23

Апошні рывок. Што будзе гэтай зімой на полі бою ва Украіне?2

Сяргей Бульба вінаваціць у арэндных праблемах сваёй арганізацыі мінулае кіраўніцтва. Тое ўсё адмаўляе19

У Лідскім раёне загарэўся цягнік2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Галоўнае
Усе навіны →