Усяго патроху5454

Расійскі блогер Варламаў: Жадаю жыхарам Беларусіі ўмацоўваць сваю незалежнасць і перастаць вучыць нас рускай мове

Папулярны расійскі блогер Ілля Варламаў выказаў сваё абурэнне з нагоды таго, што жыхары Беларусі выпраўляюць слова «Белоруссия», якое выкарыстоўваецца ім, на «Беларусь».

Таксама яму незразумелая рэакцыя жыхароў Украіны і Малдовы на выраз «на Украине» і слова «Молдавия».

«Калі шчыра, мне не вельмі зразумела, чаму грамадзяне іншай краіны — незалежнай, самастойнай краіны — наогул вучаць мяне рускай мове. Я вось нікога не вучу ні беларускай, ні ўкраінскай, ні нават казахскай. Але абураныя чытачы паведамляюць, што так яны вядуць барацьбу за сваю незалежнасць. Нібыта «Белоруссия» — гэта калонія Расіі, а вось «Беларусь» — гэта гучыць горда. «На Украину» — гэта як на ўскраіну Расіі, а вось «у» — гэта адразу ў вялікую дзяржаву.

Дарагія мае абураныя чытачы. Я вымушаны вас засмуціць. Моцнай і незалежнай краіну робяць не вашы спробы змяніць нормы рускай мовы. Моцнай і незалежнай краіна будзе тады, калі вам будзе глыбока абыякава, хто і як у іншай краіне на сваёй мове прамаўляе назву вашай краіны», — піша Варламаў.

Блогер лічыць, што такія паводзіны з'яўляюцца праявай правінцыйных комплексаў.

«Прыставаць да ўсіх і вучыць вымаўленню іншых людзей — гэта, прабачце, якраз ад няўпэўненасці», — піша Варламаў.

У канцы блогер павіншаваў беларускі народ з Днём незалежнасці.

«У вас выдатная краіна, таленавітыя і добрыя людзі. Жадаю вам умацоўваць сваю незалежнасць і перастаць ужо вучыць нас рускай мове», — завяршыў Варламаў.

Каментары54

Яўген Буры з ABBA расказаў, колькі яго бізнэс-асацыяцыя атрымала ад Еўрасаюза і на што патраціла

Яўген Буры з ABBA расказаў, колькі яго бізнэс-асацыяцыя атрымала ад Еўрасаюза і на што патраціла

Усе навіны →
Усе навіны

Падатковая злавіла таксіста, які вазіў ад вакзала ў Мінску да Ждановіч за 105 рублёў. Ён трапіў на 180 тысяч9

У дзень выбараў у Мінску грамадскі транспарт будзе бясплатным4

У Мінску рабочыя затрымалі кур'ера махляроў3

У заходняй навуцы расце цікавасць да Беларусі. Але з перашкодаў не толькі матрошкі ды чабурашкі32

У Варшаве напалі на дырэктара праграмы Каліноўскага18

Больш за 100 сайтаў за 12 хвілін. Hoster.by расказаў пра масавую атаку на беларускія сайты

Вольга Лойка: Усё ідзе да таго, што Беларусь не давядзецца далучаць сілай — яна сама ўпадзе ў рукі Расіі16

У Беларусі ловяць усё больш нарказакладчыкаў з Расіі1

Расійскі анархіст атрымаў 16 гадоў калоніі і скончыў жыццё самагубствам у той жа дзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўген Буры з ABBA расказаў, колькі яго бізнэс-асацыяцыя атрымала ад Еўрасаюза і на што патраціла

Яўген Буры з ABBA расказаў, колькі яго бізнэс-асацыяцыя атрымала ад Еўрасаюза і на што патраціла

Галоўнае
Усе навіны →