У Расіі заявілі пра масіраваны ракетны ўдар па Рыльску ў Курскай вобласці
Пра ўкраінскі масіраваны ракетны ўдар па Рыльску ў Курскай вобласці паведаміў у тэлеграме выканаўца абавязкаў губернатара вобласці Аляксандр Хінштэйн.
Паводле звестак тэлеграм-канала Mash, падчас абстрэлу загінулі прынамсі пяць чалавек, яшчэ 26 — пацярпелі.
Расійскі бок сцвярджае, што ўкраінская армія нібыта абстраляла Рыльск шасцю ракетамі ATACMS з касетнай баявой часткай. Следчы камітэт РФ распачаў справу аб тэрарызме.
Украіна гэтыя заявы пакуль не каментавала.
Горад Рыльск размешчаны за 30 кіламетраў ад мяжы з Украінай, у ім жывуць каля 15 тысяч чалавек.
Каментары