Выбары-202099

Чэрачань пра аб’яднанне з Цапкалам і Бабарыкам: Гэта перспектыўны кірунак

Кандыдат у прэзідэнты, кіраўнік партыі «Грамада» Сяргей Чэрачань зноў агучыў, што сабраў 106 тысяч подпісаў, а таксама выказаўся пра аб’яднанне з іншымі кандыдатамі.

«Мы не павінны апускаць рукі, мы павінны перастроіцца і знайсці ў сабе сілы змагацца з той сістэмай, якая выбудоўвалася на працягу 26 гадоў», — адзначыў Чэрачань.

Ці плануе кандыдат аб’яднанне з іншымі ўдзельнікамі кампаніі? «У найбліжэйшыя дні будуць рашэнні нашых штабоў і каманд. Мы заўсёды ў пошуку. Калі 9 жніўня не адбудуцца змены прэзідэнта, то для нашага калектыва і іншых калектываў пачнецца вельмі складаная сітуацыя. Мы гатовыя на аб’яднанне з любым дэмакратычным кандыдатам».

А ці ўваходзіць у спіс дэмакратычных Ганна Канапацкая? «З ёй перамоваў мы не вялі», — каротка адказаў Чэрачань.

Ці магчымае аб’яднанне з камандамі Бабарыкі і Цапкалы? «Гэта перспектыўны кірунак», — лічыць кандыдат.

Сяргей Чэрачань зноў пацвердзіў, што ягоная каманда здала ў ЦВК 106 тысяч подпісаў, а не 145 тысяч, як было адзначана ў афіцыйных дакументах. «Уся інфармацыя ёсць у нас у сацыяльных сетках, на сайце, мы яе нідзе не мянялі. Бо яна мае месца быць», — сказаў Чэрачань.

Апытанка

Каментары9

«Некаторыя настаўнікі прамываюць мазгі дзецям, што іх у Еўропе ніхто не чакае». Бацькі пра ідэалогію ў школах4

«Некаторыя настаўнікі прамываюць мазгі дзецям, што іх у Еўропе ніхто не чакае». Бацькі пра ідэалогію ў школах

Усе навіны →
Усе навіны

Крындж ад беларускіх прапагандыстаў цяпер і па-польску6

Дворнік у Мінску робіць пад вокнамі жыхароў малюнкі з лісця3

Беларус, які аб'яўляў галадоўку праз аўтамабіль, які захрас у Клайпедзе, атрымаў нечаканы адказ з літоўскай мытні21

«Трэба будзе скакаць вышэй!» — Лукашэнка агучыў «галоўнае абяцанне» народу перад выбарамі8

У цэнтры Мінска легкавік урэзаўся ў аўтобус

У Брэсце гаспадары прывязалі сабаку да дрэва і кінулі паміраць1

Дроны ўпершыню атакавалі Чачню6

За пратэсты 2020 года ў Брэсце асудзілі яшчэ шэсць чалавек

Даляр абнавіў гадавы максімум1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Некаторыя настаўнікі прамываюць мазгі дзецям, што іх у Еўропе ніхто не чакае». Бацькі пра ідэалогію ў школах4

«Некаторыя настаўнікі прамываюць мазгі дзецям, што іх у Еўропе ніхто не чакае». Бацькі пра ідэалогію ў школах

Галоўнае
Усе навіны →