Свет

На канферэнцыю па бяспецы ў Мінск прыедзе міністр замежных спраў Венгрыі

На другой Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы выступяць 14 высокапастаўленых гасцей, у тым ліку кіраўнікі МЗС Венгрыі, Расіі і Сірыі. Мерапрыемства пройдзе з 31 кастрычніка па 1 лістапада ў Мінску. Пра гэта 28 кастрычніка паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Петэр Сіярта. Фота: AP Photo/Dmitri Lovetsky

Паводле слоў Анатоля Глаза, у пятніцу была завершаная афіцыйная рэгістрацыя, і цяпер у Мінску чакаюць каля 600 удзельнікаў.

«Гэта высокапастаўленыя госці з усёй нашай вялікай Еўразіі, прадстаўнікі краін АБСЕ, СНД, ШАС, кіраўнікі шэрагу міжнародных арганізацый, кіраўнікі і высокапастаўленыя эксперты вядучых «фабрык думкі» ўсяго еўразійскага рэгіёну», — сказаў Глаз.

Чакаецца, што ўдзельнікамі канферэнцыі стануць прадстаўнікі 45 краін, адным з самых важных для рэжыму Лукашэнкі, вядома, стане адзіны прадстаўнік краіны Еўрасаюза — міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта. Ягонае выступленне запланавана на 31 кастрычніка падчас адкрыцця канферэнцыі.

Акрамя Сіярта, на гэтай «сесіі высокага ўзроўню» плануюцца таксама выступленні яшчэ 13 высокапастаўленых гасцей, «у тым ліку кіраўнікоў МЗС Расіі, Сірыі, генеральнага сакратара АДКБ, генеральнага сакратара СНД, дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы». 

Каментары

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта8

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Усе навіны →
Усе навіны

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў3

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

За тры гады ва Украіне стала на 300 тысяч больш людзей з інваліднасцю5

У Вільні прайшла акцыя падтрымкі Васіля Верамейчыка з удзелам каліноўцаў6

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы20

Трамп вызначыўся з кандыдатурай спецпасланніка ЗША па Украіне13

«Раз’ятрана церабіўся». Новыя пераклады з габрэйскай і польскай выклікаюць, хутчэй, пытанні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта8

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Галоўнае
Усе навіны →