Навука і тэхналогіі1212

Сярэднявечнае зелле выявілася мацнейшым за антыбіётыкі

Паколькі смяротна небяспечныя бактэрыі становяцца ўсё менш адчувальнымі да антыбіётыкаў, навукоўцы, якія не паспяваюць ствараць новыя пакаленні эфектыўных лекаў, у роспачы вырашылі звярнуць увагу на старадаўнія знахарскія кнігі. І знайшлі патрэбную формулу ў так званай Лекарскай кнізе Бальда, якой каля тысячы гадоў, піша bbc.com.

Усе рэцэпты, якія змяшчаюцца ў сярэднявечным англійскім манускрыпце, прайшлі выпрабаванне часам.

Але хай мазь ад начных наведванняў гоблінаў сёння не мае попыту, затое так званая мазь для вачэй Бальда выявілася вельмі дзейсным сродкам.

Раней навукоўцы ўжо высветлілі, што гэтае зелле забівае залацісты стафілакок Staphylococcus aureus, аднак падчас новага даследавання Джэсіка Фернер-Пардоу з Уорыкскага ўніверсітэта не толькі пацвердзіла гэтыя вынікі, але і паказала, што мазь здольная знішчыць нават асабліва рэзісцэнтную да сучасных лекаў біяплёнку, якую фармуе стафілакок.

Падчас эксперыменту зварылі 75 порцый мазі Бальда, у склад якой уваходзяць часнык, цыбуля (або цыбуля парэй — з арыгінальнага рэцэпту гэта не зусім зразумела, таму навукоўцы на ўсялякі выпадак зрабілі два варыянты зелля), бычыная жоўць і віно.

І кожны раз мазь знішчала біяплёнку, для барацьбы з якой дактары ўжываюць антыбіётыкі ў канцэнтрацыі, што ў сотні разоў перавышае звычайную. Яна добра спрацавала і ў барацьбе з іншымі небяспечнымі бактэрыямі, заражэнне якімі цяжка паддаецца лячэнню і часта заканчваецца ампутацыяй.

Тут варта адзначыць, што інгрэдыенты, якія ўваходзяць у склад мазі, працуюць толькі разам. Калі даследчыкі паспрабавалі вылучаць з яе асобныя складнікі і чысціць іх, эфектыўнасць рэзка зніжалася.

Справа ў тым, што сучасная фармацэўтыка імкнецца разбіць лекі на складнікі і максімальна ачысціць іх, тады як сярэднявечныя знахары, наадварот, ішлі шляхам спалучэння прыродных характарыстык розных рэчываў, якія такім чынам дапаўнялі адно адно і ўзмацнялі сукупны эфект.

Да прыкладу, віно, цыбуля і жоўць, выдзеленыя з зелля, самі па сабе ў часе эксперыменту паказалі слабыя антымікробныя ўласцівасці і не далі рады не толькі біяплёнцы, але нават і асобным бактэрыям.

Навукоўцы яшчэ павінны з большай дакладнасцю высветліць, ці працуе мазь Бальда ў клінічных умовах, аднак ужо цяпер можна выказаць здагадку, што яна не шкодзіць, а таму фармацэўтам варта да яе прыгледзецца.

Каментары12

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель8

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Усе навіны →
Усе навіны

Якім будзе надвор'е ў першы тыдзень снежня1

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу50

«Дональд, як малады палітык, не разумее…» Што Лукашэнка раней казаў пра Трампа10

Жонка футбаліста зборнай параўнала цэны ў Zara ў Беларусі і Венгрыі16

Башар Асад вярнуўся ў Дамаск і рыхтуецца даць адпор паўстанцам16

Пратэсты ў Грузіі радыкалізуюцца: на вадамёты адказваюць феерверкамі і кактэйлямі Молатава23

Апошні рывок. Што будзе гэтай зімой на полі бою ва Украіне?2

Сяргей Бульба вінаваціць у арэндных праблемах сваёй арганізацыі мінулае кіраўніцтва. Тое ўсё адмаўляе19

У Лідскім раёне загарэўся цягнік2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель8

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўнае
Усе навіны →