Падчас нядзельных маршаў 29 лістапада затрыманая маці пяцярых дзяцей Іна Дабратвор. Яе ўзялі недалёка ад станцыі метро «Магілёўская», туды людзі прыйшлі з двароў збоку Байкальскай.
Яе затрымалі недалёка ад станцыі метро «Магілёўская», туды людзі прыйшлі з двароў Байкальскай. Іна працуе журналістам-фрылансерам, падчас шэсця рабіла здымкі. Цяпер яна знаходзіцца ў Заводскім РУУСе, пакуль этапавання на Акрэсціна ці ў Жодзіна не было.
Іна — жонка грамадскага актывіста і журналіста Іллі Дабратвора.
Усе дзеці Іны і Іллі Дабратвораў непаўналетнія.
Каментары