Усяго патроху99

Кіроўца ў шоку ад таго, як дзеці загадзілі аўтобус пасля экскурсіі

«А пасля пытаюцца: а чаму кіроўцы злыя, чаму кіроўцы бухаюць…» Відэа сабрала мільён праглядаў.

Скрыншоты відэа ў тыктоку

Беларускі кіроўца аўтобуса паказаў, што робіцца ў салоне пасля школьнай экскурсіі. На відэа, якое мужчына выклаў у тыктоку, бачны абгорткі ад ежы, крошкі, скурка ад банана і нават забыты красовак.

«Паважаныя бацькі, навучыце сваіх дзяцей культуры. І педагогі — вы ж хочаце зайсці ў чысты аўтобус, прыгожы. А зараз кіроўцу гадзіну гэта ўсё прыбіраць. А пасля пытаюцца: а чаму кіроўцы злыя, чаму кіроўцы бухаюць… Таму што калі тут не бухаць, ты галавой паедзеш», — абураецца мужчына, пакуль ходзіць па салоне з венікам.

«Страшна, проста страшна», — каментуе ён беспарадак.

Кіроўца дадае, што дзеці на экскурсіі былі не з простай школы, а з гімназіі.

Відэа сабрала мільён праглядаў.

У каментарах прапануюць выставіць рахунак школе за прыборку або наступным разам не выпускаць дзяцей, пакуль яны не прыбяруць за сабой.

«Мы пасля апошняй паездкі папрасілі кіроўцу не адчыняць дзверы аўтобуса, пакуль дзеці не навядуць парадак на сваіх месцах. Бацькі хвілін 7 чакалі», — дзеляцца ў каментарыях.

Хтосьці дадае, што не дазваляе школьнікам есці ў аўтобусе.

Каментары9

  • Ёсік
    23.12.2024
    Зараз некаторыя гімназіі, дзякуючы дырэктару саўгаса, горшыя за школы, бо туды бяруць па прапісцы, а гэта і будучыя злодзеі зь сем'яў, дзе бацькі ў 14 гадоў частуюць сваіх дзетак алканапоямі. Праходзілі гэтае, галоўнае зараз - без лукашэнкі памрэм, ЧЗ сьцяг і гімн. Пакажыце міністру адукацыі ну і міністру культуры, каб хутчэй увайшоў у справы.
  • Выхавацель-ап*здзюлятар
    23.12.2024
    Ганьба, за свой каментар атрымліваеш званне "Неверагодны-2024".
  • Суродзіч
    23.12.2024
    Павевы заходняй ліберальнай культуры, ніяк іначай. Хто бачыў, што па сабе пакідаюць заходне-еўрапейскія студэнты, той не здзівіцца такому аўтобусу.

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?11

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы16

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага10

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход1

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?11

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →