Грамадства44

Халезін: Машэнскі — таленавіты бізнэсмен, за кошт гэтага жыве цэлы рэгіён

У чым адрозненне Машэнскага ад Чыжа?

Аляксандр Машэнскі і Юрый Чыж. Фота: probusiness.io; «Прэсбол»

У новым выпуску ТОКу вядомы рэжысёр патлумачыў, у чым бачыць розніцу паміж уласнікам «Савушкавага прадукту» і «Санта-Брэмар» Аляксандрам Машэнскім і Юрыем Чыжом, які валодаў «Трайплам».

«Чыж і Машэнскі — гэта зусім розныя гісторыі. Гэта дзве вялікія імперыі, пабудаваныя вельмі па-рознаму. Чыж атрымаў усё за кошт блізкасці да цела. Машэнскі выбудаваў вялізную вытворчасць. У яго працуюць дзясяткі тысяч людзей у Брэсцкай вобласці. Гэта іншая гісторыя», — даводзіць Халезін і ўдакладняе:

«Машэнскі — гэта вельмі таленавіты бізнэсмен. (…) Ён будаваў заводы. Гэта не тое, што табе нешта аддадуць ці перададуць. Ён атрымлівае праз тэндар нейкія прадпрыемствы, стратныя ў большасці. І за кошт свайго таленту, за кошт таго, што ў яго ўжо напрацаваны капітал, ён можа гэта развіваць. За кошт гэтага жыве цэлы рэгіён звычайных людзей, якія атрымліваюць свае заробкі і сацыяльны пакет».

У Чыжа, па словах Халезіна, таксама працуюць беларусы, але праблема ў тым, што ён свае актывы атрымаў праз карупцыйныя схемы.

«Уласна, Чыж потым за гэта і разлічваўся. Чым? Тым, што яго саджалі, перасаджалі і гэтак далей. І ён гэтыя актывы аддаваў. Бо гэта былі не ягоныя актывы».

Глядзіце цалкам:

Каментары4

  • Пракоп
    23.12.2024
    Халезін неталанавіты [Рэд. Выдалена] !!
  • Проста жыхар
    23.12.2024
    Насамрэч тое, што сказаў Халезін - няпраўда (прынамсі, часткова). Машэнскі павялічваў сваю імперыю ў тым ліку праз адміністрацыйны ціск на іншыя дзяржаўныя прадпрыемствы (прыбытковыя, калі што), у якім у прававой дзяржаве заўважылі б і карупцыйны складнік, але што тады, што цяпер, маўляў, "не да законаў". Таксама былі даволі гучныя гісторыі ў 2010-х пра ціск на фермераў-прыватнікаў у Берасцейскай вобласці, калі іх датэрмінова выганялі з арандаванай зямлі, каб залагодзіць амбіцыі пашырэння імперыі Машэнскага. Ну і пра марозіва для амапу ў 2020-м таксама людзі памятаюць.
  • Нива
    23.12.2024
    Мошенский просто убивает конкурентов с помощью луки. Но в Польшу его больше не впустят.

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін9

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю8

Брытанскі блогер, які змагаўся за беларускі ДНЖ і хадзіў да Кубракова, усё ж выехаў з Беларусі. Выпусцілі не з першай спробы15

Шрайбман адказвае, ці могуць перамовы па Украіне прайсці ў Беларусі9

Трамп заявіў, што чакае сустрэчы з Пуціным, каб хутчэй скончыць вайну ва Украіне15

Блогер паказаў, як выглядае найгоршая шаурма ў Мінску3

На вакзале ў Варшаве памёр беларус21

Некаторым катэгорыям кіроўцаў забаранілі карыстацца каршэрынгам на пяць гадоў1

Пуцін сустрэўся з прэм'ерам Славакіі Робертам Фіца19

«Мы бясконца смяёмся з Макса Каржа. А хто раскупіў усе квіткі на яго канцэрт?» Найлепшыя твіты тыдня3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін9

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →