Яно павінна пачаць працу не пазней за 1 верасня 2025 года.
Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падпісаў пастанову №988 ад 20 снежня 2024 аб адкрыцці Пасольства Беларусі пры Святым Прастоле. Паводле дакумента, які ўжо ўступіў у сілу, гэта трэба зрабіць не пазней за 1 верасня 2025 года.
Раней пасламі Беларусі ў Ватыкане прызначаліся па сумяшчальніцтве паслы ў Швейцарыі. Гэту пасаду займаў Уладзімір Каралёў (2002-2008), пасля яе атрымаў Сяргей Алейнік (2008-2013). Прычым Алейнік пакінуў пасаду за сабой, нават калі стаў намеснікам міністра замежных спраў.
З 2013 года прадстаўніка Беларусі ў Ватыкане не было. Цяпер жа вырашана стварыць там асобнае пасольства.
Каментары