Суддзя Маскоўскага гарадскога суда Сяргей Падапрыгораў прысудзіў Джына Спектара да 13 гадоў калоніі строгага рэжыму па справе аб шпіянажы і шляхам складання з папярэднім тэрмінам па справе аб хабары вынес прысуд — 15 гадоў калоніі строгага рэжыму, піша «Медыязона».
Спектару таксама прызначаны штраф 14 116 805 расійскіх рублёў (140 тысяч даляраў).
Рашэнне аб арышце па гэтай справе прыняў Лефортаўскі раённы суд Масквы ў жніўні 2023 года.
У 2022 годзе Спектара прысудзілі да трох з паловай гадоў калоніі строгага рэжыму і штрафу больш за 14 мільёнаў рублёў па справе аб пасярэдніцтве пры перадачы хабару ў асабліва буйным памеры.
Як сказана ў пастанове суда, у 2015—2016 гадах Джын Спектар, які займаў пасаду старшыні рады дырэктараў вытворцы медыцынскіх вырабаў «Медпалімерпрам», выступаў пасярэднікам пры перадачы хабару Анастасіі Аляксеевай, экс-памочніцы былога віцэ-прэм’ера Расіі Аркадзя Дварковіча.
Паводле версіі следства, хабар перадаваўся ў інтарэсах трох фармацэўтычных кампаній — «Праммед Рус», «Медпалімерпрам» і «Р-Фарм». Чыноўніца павінна была дапамагчы гэтым кампаніям — напрыклад, не дапусціць уключэння вырабленых імі прэпаратаў для пахудзення ў спіс забароненых у Расіі.
Спектар (Яўген Спектар) нарадзіўся ў Ленінградзе, але пазней пераехаў у ЗША і атрымаў там грамадзянства.
Каментары
..Як 100 год таму Троцкій ці Свердлаў.
Родны дзядзька Троцкага Абрам Жыватовскій спачатку племяшу на " рэвалюцыю" пасля племяш вяртал продразверсткай кантрыбуцыей гранавітай палатай эрмітажам грабь награбленное))