Грамадства

СК: Герасіменя і Апейкін абвешчаныя ў вышук

Следчым камітэтам вынесеныя пастановы аб прыцягненні ў якасці абвінавачаных Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна.

«Дзеянні абвінавачаных кваліфікаваныя следствам паводле ч. 3 арт. 361 (заклікі да ўчынення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і глабальнай камп'ютарнай сеткі інтэрнэт) Крымінальнага кодэкса. Пракурорам санкцыянавана прымяненне да абаіх абвінавачаных меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Названыя асобы абвешчаныя ў вышук. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца», — распавялі ў Следчым камітэце.

Нагадаем, што легендарная плыўчыха Аляксандра Герасіменя ўзначаліла Фонд салідарнасці спартоўцаў, а ў дзень адкрыцця «Усебеларускага народнага сходу» накіравала ліст Аляксандру Лукашэнку. «Вы прыгнятаеце і знішчаеце свой народ, думаючы, што ён вас любіць. А ён вас ненавідзіць і просіць, каб вы хутчэй сышлі», — звярталася яна.

На пачатку красавіка стала вядома, што Следчы камітэт завёў крымінальную справу супраць Аляксандры Герасімені.

Паводле следства, Герасіменя і выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін распаўсюджвалі «заведама лжывыя звесткі аб ходзе і выніках выбарчай кампаніі, пра падзеі ў сацыяльнай, эканамічнай, палітычнай і культурнай сферах жыцця грамадства». Нібыта яны звярталіся з заклікамі да замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый, скіраванымі на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі.

Следства сцвярджае, што дзеянні Герасімені і Апейкіна нанеслі іміджавы і фінансавы ўрон, падарвалі прэстыж краіны на міжнароднай і палітычнай арэне, дыскрэдытавалі кіраўніцтва спартыўнай галіны і дзяржавы.

Таксама ў сакавіку стала вядома пра тое, што ў плыўчыхі адбіраюць дом у Драздах.

Алімпійскай прызёрцы Аляксандры Герасімені праз палітычную сітуацыю давялося з'ехаць з Беларусі ў Вільню. Да ад’езду яе школе плавання не падоўжылі дамову арэнды з тых жа прычын. 

Каментары

Трох самых зорных акцёраў РТБД звольнілі з тэатра

Трох самых зорных акцёраў РТБД звольнілі з тэатра

Усе навіны →
Усе навіны

У прэзідэнты сабраўся генерал-маёр запасу17

Лукашэнка прапануе замацаваць захоп Расіяй часткі Украіны і выдае сябе за палітыка сусветнага значэння21

Гамяльчук хацеў спаліць машыну былога мужа каханай, але ў цемры пераблытаў 

Магчыма, разгортваецца новая аперацыя зачысткі. Інфармацыя пра затрыманні прыходзіць з розных рэгіёнаў краіны8

Дыпламаты краін ЕС наведалі Курапаты ФОТЫ10

Выкладчыца журфака БДУ: Многія маладыя людзі пераходзяць на беларускую мову, калі няма чаго сказаць арыгінальнага24

Рыжанкоў заявіў, што самаабарона Захаду ад Расіі і Беларусі «мяжуе з генацыдам»6

Сілавікі ўчора зноў затрымлівалі Ніну Багінскую4

Канапацкая падала дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трох самых зорных акцёраў РТБД звольнілі з тэатра

Трох самых зорных акцёраў РТБД звольнілі з тэатра

Галоўнае
Усе навіны →