Грамадства66

Рыжанкоў заявіў, што самаабарона Захаду ад Расіі і Беларусі «мяжуе з генацыдам»

Захад закрываецца ад Беларусі і Расіі сцяной, а падыходы заходніх краін мяжуюць з генацыдам у адносінах да рускіх і беларускіх грамадзян, заявіў Максім Рыжанкоў.

«Захад сёння закрываецца сцяной, будуе платы. Вы бачыце, што робіцца з пунктамі пропуску на польскім, літоўскім баку. Фактычна гэта такі непрыкрыты падыход да рускіх і беларускіх грамадзян, які мяжуе з генацыдам. Так нельга. Навошта лічыць нас за другі гатунак?» — заявіў Рыжанкоў на Міжнароднай канферэнцыі па бяспецы, што праходзіць у Мінску. 

Рыжанкоў дадаў, што Беларусі «ўдаецца ў гэты цяжкі час утрымліваць сябе ад актыўнага ўключэння ў канфлікт» і адыгрываць ролю дзяржавы, якая «спрабуе выбудоўваць агульную міратворчую канфігурацыю ў рэгіёне». 

Каментары6

  • Альгерд
    31.10.2024
    Генацыд кажаш? А што вы робіце з бежанцамі з Ўсходу, якіх дасылайце на заходнюю мяжу?
  • Какая же ты необразованная
    31.10.2024
    Почитай, что означает слово "геноцид". Совсем уже мозги набекрень поехали? Ты жалок.
  • Янка
    31.10.2024
    Рыжанкоў дадаў, што Беларусі «ўдаецца ў гэты цяжкі час утрымліваць сябе ад актыўнага ўключэння ў канфлікт» і адыгрываць ролю дзяржавы, якая «спрабуе выбудоўваць агульную міратворчую канфігурацыю ў рэгіёне»

    На якіх ідыётаў пасля 24.02.2022 разлічаная гэта "міратворчая" лухта? Хіба што на Сіярту (які ніякім чынам не прадстаўляе на канферэнцыі ЕЗ, а толькі свайго карумпаванага боса Орбана) і магчыма Гутэрыша, які марыць аб пенсіі ў выглядзе сінякуры ў Радзе дырэктароў Раснафты, як фройляйн Кнайсль.

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне10

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі зменшылася колькасць «злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці» — Следчы камітэт3

Лукашэнка прыляцеў у Ісламабад. Горад з усіх бакоў акружаны пратэстоўцамі19

У чатырох дамах Мінска ўвялі каранцін. Што такое?

Генпракуратура абяцае не караць аўтара роліка ў тыктоку, калі «экстрэмісцкі» рэсурс выкарыстае гэта відэа2

Кітайцы вырабілі рэальны самалёт-невідзімку. Гэта можа мець наступствы для балансу сілаў15

Міхаіл Гуцэрыеў пацвердзіў нацыяналізацыю «Слаўкалія» і сказаў пра «завісанне» сваіх паўмільярда даляраў3

Тур патлумачыў, што Лукашэнка меў на ўвазе, кажучы пра прызначэнне дырэктараў у прыватныя кампаніі14

Стрыжак: Улады рыхтуюць правакацыі з удзелам рэпрэсаваных, скіраваныя на зніжэнне даверу да «Байсола»10

«Смурод невыносны». У доме ў цэнтры Барысава прарвала каналізацыю — два гады таму там быў капітальны рамонт4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне10

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →