Здароўе

Навукоўцы: Эфектыўнасць харчовых дадаткаў для пахудання сумнеўная

Існуючыя даныя не даюць магчымасці пацвердзіць эфектыўнасць харчовых дадаткаў для пахудання. Пра гэта сведчыць першы за 16 гадоў маштабны аналіз прадуктаў такога тыпу, прэзентаваны на Еўрапейскім кангрэсе па атлусценні.

Фота pixabay.com.

Падчас даследавання аўстралійскія навукоўцы прааналізавалі 54 рандамізаваныя выпрабаванні за перыяд да жніўня 2018 года, у якіх параўноўвалася эфектыўнасць раслінных дадаткаў і плацэба ці прэпаратаў, якія традыцыйна ўжываюць для пахудання. Клінічна значнай лічылася страта як мінімум 2,5 кілаграма вагі. Што датычыць саміх дадаткаў, як піша ВВС, даследчыкі вывучалі ўплыў на пахудзенне зялёнай гарбаты, гарцыніі камбаджыйскай, мангастана, белай фасолі, эфедры, афрыканскага манга, гарбаты матэ, цысуса чатырохвугольнага, лакрыцы і ўсходнеіндыйскага дзядоўніка.

Высветлілася, што толькі адзін з гэтых дадаткаў — белая фасоля — выклікаў большую страту вагі, чым плацэба. Розніца склала 1,61 кілаграм. Некаторыя з дадаткаў, ужытыя разам, паказалі перспектыўныя рэзультаты, але пры гэтым колькасць выпрабаванняў была занадта малай, а іх правядзенне не адпавядала навуковым стандартам.

Даследчыкі таксама прааналізавалі 67 рандамізаваныя выпрабаванні біялагічна актыўных дадаткаў для пахудання, зробленыя да снежня 2019 года. Пад увагу трапілі хітазан, глюкаманан, фруктаны і кан’югаваная лінолевая кіслата. Усе дадаткі, акрамя фруктанаў, паказалі невялікую (да 2 кілаграмаў) перавагу ў эфектыўнасці ў параўнанні з плацэба.

Галоўная аўтарка даследавання, супрацоўніца Сіднэйскага ўніверсітэта Эрыка Бэсэл (Erica Bessell), звяртае ўвагу на тое, як мала мы ведаем пра харчовыя дадаткі для пахудання. Такія прэпараты ў апошні час зрабіліся вельмі папулярнымі, але якасных даследаванняў іх эфектыўнасці яшчэ не праводзілася.

Каментары

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Што будзе, калі знайсці грошы ў банкамаце: досвед мінчанкі

Біткойн рэкордна вырас на фоне навін пра паспяховыя вынікі Трампа

Трамп выйграў першы хісткі штат

Нерухомасць як інвестыцыя. Наколькі выгадна «бетанаваць» грошы ў Беларусі?6

У сербскім Нові-Садзе тысячы дэманстрантаў патрабавалі адстаўкі ўладаў краіны ВІДЭА3

Як лічаць галасы на выбарах у ЗША? Хутка тлумачым3

Рак тоўстай кішкі сярод насельніцтва Беларусі на першым месцы4

У «Байсоле» расказалі пра апошнюю хвалю масавых затрыманняў і параілі, што рабіць людзям у зоне рызыкі5

У Вільні зноў з'явіўся антыбеларускі надпіс на дзвярах беларускай установы ФОТА12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Галоўнае
Усе навіны →