Юлія Чарняўская перанесла гіпертанічны крыз. Побач з ёй у бальніцы знаходзіцца аператыўнік
Удава заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера Юлія Чарняўская знаходзіцца ў кардыялагічным аддзяленні 1-й бальніцы ў Мінску. Побач з ёй знаходзіцца аператыўнік, паведамляе тэлеграм-канал Tut.by.
Сувязь з Чарняўскай прапала сёння раніцай.
Як стала вядома Tut.by, Юлія перанесла гіпертанічны крыз, медыкі аказалі ёй дапамогу. Побач з ёй у бальніцы знаходзіцца аператыўнік.
У якім статусе Юлія, чаму да яе прыйшлі дадому і зараз суправаджае ў бальніцы праваахоўнік, невядома.
Каментары