Памерла дзіцячы кардыёлаг Ірына Строгая: каранавірус. Яе муж: «Я таксама ў бальніцы, ледзь дыхаю»
Ірына Валянцінаўна Строгая ўзначальвала педыятрычнае аддзяленне для кардыялагічна хворых у гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы №2 Мінска. Ёй быў 51 год.
Днямі стала вядома, што Строгая памерла. Па чутках, гэта было звязана з наступствамі каранавіруснай інфекцыі.
«Наша Ніва» звязалася з мужам жанчыны. Ён пацвердзіў, што яе смерць звязана з каранавірусам, але ад падрабязных каментараў адмовіўся.
«Я і сам у бальніцы, ледзь дыхаю», — сказаў мужчына.
Мінздароўя не дае дакладных лічбаў, колькі медыкаў загінула ад каранавіруса. Таму статыстыку збіраюць валанцёры ці самі дактары.
Па прыблізных падліках у лютым 2021 за першы год пандэміі ад кавіда ў краіне загінулі каля 150 медыцынскіх работнікаў.
Каментары