Усяго патроху

Украінцы ўпершыню нанеслі ўдар у Данбасе ўдарным дронам ВІДЭА

Узброеныя сілы Украіны ўпершыню ўжылі ўдарны дрон «Байрактар» (Bayraktar) на Данбасе. Беспілотнік купілі ў Турцыі.

Беспілотнік ударыў па батарэі сепаратыстаў, якіх падтрымлівае Расія, што сёння абстраляла сяло Гранітнае і разбурыла дамы мірных жыхароў.

Для працы на адлегласці больш за 15 км вырашылі выкарыстоўваць менавіта «Байрактар» — каб захаваць жыццё, цывільных і ваенных.

Пацверджана знішчэнне аднаго разліку варожай артылерыйскай сістэмы, астатнія пакінулі свае пазіцыі.

У маі стала вядома, што ў Турцыі для Украіны рыхтуюць да перадачы новыя ўдарныя сярэдневысотныя беспілотныя лятальныя апараты Bayraktar TB2.

Тады ў Мінабароны Украіны паведамлялі, што новая партыя турэцкіх дронаў паступіць на ўзбраенне Ваенна-Марскіх Сіл Украіны па пагадненні, падпісаным паміж Украінай і Турцыяй. Аднак даты не называлі.

Таксама ў Мінабароны Украіны казалі, што ўкраінскае войска не проста атрымае беспілотныя апараты з узбраеннем, а паўнавартасную сістэму, якая будзе выкарыстоўвацца для выканання шэрагу важных задач.

У апошнія гады дроны сталі зброяй, здольнай змяняць ход ваенных канфліктаў. У прыватнасці, турэцкія дроны сыгралі важную ролю ў Карабахскай вайне. Таксама дроны актыўна выкарыстоўваліся амерыканцамі падчас інтэрвенцый у Афганістане і Сірыі. З іх дапамогай амерыканцы змаглі знішчаць лідараў баевікоў з радыкальных ісламісцкіх груп. Дроны з'яўляюцца адносна танным узбраеннем, здольным вырашаць шырокі спектр баявых задач. Крытыкі гэтага ўзбраення мяркуюць, што з шырокім выкарыстаннем дронаў кошт ліквідацыі чалавека стаў настолькі нізкім, што дронамі могуць пачаць актыўна карыстацца тэрарыстычныя групы, альбо ўрады аўтарытарных дзяржаў для кропкавай ліквідацыі апазіцыянераў і дысідэнтаў.

Каментары

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў

Усе навіны →
Усе навіны

Маск стварае свой уласны горад у Тэхасе1

«Цяпер страшна выйсці з дзецьмі з дому». У элітным ЖК пад Мінскам зграя бадзяжных сабак разарвала хатняга ката6

За «экстрэмізм» асудзілі хлопца, які некалі запускаў кампанію па віншаванні ветэранаў

У конкурсе на найлепшую паштовую марку трэці год запар перамагае работа, звязаная з сілавікамі2

Інстытут Мінэканомікі: Санкцыі прама закранаюць чвэрць эканомікі Беларусі1

Украінцы ўзялі ў палон беларуса з Касцюковічаў, які ваяваў за Расію13

Як рыхтавалася аперацыя па падрыве пэйджараў і рацый «Хезбалы»? Агенты «Масада» раскрылі падрабязнасці4

«Яндэкс Go» уводзіць падачу скаргаў на кошт таксі1

«Тры гадзіны адстаяла ў віртуальнай чарзе!» У продаж паступілі першыя квіткі на Viva Braslav — і ўжо скончыліся9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў

Галоўнае
Усе навіны →