Амерыканскі сенатар не выключыў увядзенне санкцый супраць Расіі авансам
Сенатар ЗША, член Дэмакратычнай партыі Роберт Менэндэс не выключыў, што частка абмежаванняў можа быць уведзена загадзя, астатнія — калі Расія нападзе на суседнюю дзяржаву. Пра гэта ён заявіў тэлеканалу CNN.
«Некаторыя санкцыі сапраўды могуць быць уведзеныя загадзя за тое, што Расія ўжо зрабіла. Кібератакі на Украіну, аперацыі пад ілжывым сцягам, спробы падарваць украінскі ўрад — гэта толькі некаторыя прыклады санкцый, якія могуць быць ужытыя цяпер», — сказаў сенатар ад штата Нью-Джэрсі.
12 студзеня Менэндэс прапанаваў абмежавальныя меры на выпадак эскалацыі. Яны ўключаюць санкцыі супраць 12 высокапастаўленых асоб, у тым ліку прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, прэм'ер-міністра Міхаіла Мішусціна, кіраўніка МЗС Сяргея Лаўрова, міністра абароны Сяргея Шайгу, банкаў, фінансавых устаноў і міжбанкаўскай сістэмы плацяжоў SWIFT.
Каментары