Пачаўся суд над хірургам Андрэем Любецкім. Яго вінавацяць па чатырох артыкулах
Сёння ў Мінскім гарадскім судзе распачаўся суд над вядомым хірургам Андрэем Любецкім
Справу разглядае суддзя Святлана Чарапанава. Сківічнага хірурга, які 18 гадоў адпрацаваў у дзіцячай бальніцы ў Мінску і быў валанцёрам каля Акрэсціна, затрымалі 4 мая 2021 года, нагадваюць правааабаронцы.
СК кваліфікаваў яго дзеянні паводле:
— ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак),
— ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці),
— арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады),
— ч.1, 2 арт. 368 (абраза прэзідэнта).
Згодна з версіяй следства, хірург «публічна выказваўся аб прынятым рашэнні парушыць дадзеную ім медыцынскую клятву і ўсяляк перашкаджаў аказанню медыцынскай дапамогі супрацоўнікам міліцыі і чальцам іх сем’яў, заклікаў сваіх калег да падобных супрацьпраўных дзеянняў».
Таксама яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў 8 пратэсных акцыях і напісанні допісаў у сацсетках, якія кваліфікавалі як абразы і распальванне варожасці.
«Шчаслівы, што жонцы ўдалося з'ехаць. А я вытрымаю». Хірург Андрэй Любецкі даў інтэрв'ю з СІЗА
-
У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з экс-каліноўцам Верамейчыкам, якога дэпартавалі ў Беларусь ФОТА
-
Як помнікі русіфікуюць Беларусь? Падлікі пра тое, колькі помнікаў прысвечаныя савецкай гісторыі, а колькі — нацыянальнай
-
На галоўнай елцы Брэста замест Віфлеемскай зоркі паставілі «ваенную». І гэта ўжо не першы раз
Каментары