Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім
У Лінгвістычным універсітэце Лукашэнка пракаментаваў адключэнне інтэрнэту ў жніўні 2020 года падчас пратэстаў.
«Калі гэта паўторыцца, адключым наогул», — сказаў ён.
«Скажу шчыра, што гэта практычна заўсёды было з майго дазволу. Калі ў цябе дзве праблемы, ты пачынаеш узважваць. На гэтых шалях была краіна. Калі б тады мы краіну не ўтрымалі…» — дадаў ён.
«Што вы думаеце, я буду глядзець і маліцца, што вы камусьці паведамленне не адправілі, калі краіны заўтра не будзе», — заявіў Лукашэнка.
Нагадаем, пачынаючы з 9 жніўня ў краіне былі перабоі інтэрнэту на працягу некалькіх дзён. Пасля інтэрнэт глушылі падчас нядзельных маршаў.
Але тады Лукашэнка казаў, што адключаюць нібыта з-за мяжы.
«Камусьці карціць, заклікаюць выходзіць на вуліцы. Нават з-за мяжы адключаюць інтэрнэт, каб выклікаць незадаволенасць у насельніцтва. Цяпер нашы спецыялісты разбіраюцца, адкуль ідзе гэтая блакіроўка. Таму калі інтэрнэт дрэнна працуе, гэта не наша ініцыятыва, гэта з-за мяжы», — заяўляў ён 10 жніўня 2020-га.
Каментары