Грамадства22

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну

Змітра Казлова, які ўжо правёў у зняволенні чатыры з паловай гады, будуць зноў судзіць.

У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска 29 лістапада будуць разглядаць чарговую крымінальную справу супраць блогер ютуб-канала «Шэры кот». Пры гэтым 28 лістапада, за дзень да суда, у палітвязня сканчаецца тэрмін зняволення і ён мусіў быў выйсці на волю з бабруйскай калоніі № 2.

Але, меркавана, з калоніі яго наўпрост перавядуць у СІЗА, піша «Вясна». 

Гэтым разам Змітра абвінавачваюць паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу будзе разглядаць суддзя Павел Карцінін. Цяпер Змітру пагражае да двух гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. 

У зняволенні палітвязня ўтрымліваюць амаль 4,5 гады.

Зміцер Казлоў — блогер ютуб-канала «Шэры кот». Зміцер актыўна ўдзельнічаў у акцыях пратэстаў супраць інтэграцыі з Расіяй зімой 2019 года. За ўдзел, стрымы і заклікі да ўдзелу стаў рэкардсменам па колькасці сутак адміністрацыйнага арышту: тады яго пакаралі 120 суткамі.

Яго затрымалі 10 чэрвеня 2020 года разам з актывістамі «Еўрапейскай Беларусі».

На наступны дзень ён быў асуджаны на 20 сутак арышту паводле адміністрацыйных артыкулаў. У гэты ж дзень стала вядома, што ён стаў фігурантам справы па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя ці ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Але канчаткова Змітру выставілі абвінавачванне паводлеч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках).

25 мая 2021 года суддзя Ірына Ланчава прызначыла яму пяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Каментары2

  • Сымон
    22.11.2024
    Усіх датычных да выракаў па 411 артыкулу варта будзе прыцягваць за ўдзел у палітычных рэпрэсіях у выглядзе незаконнага пазбаўлення волі. 411 артыкул менавіта дзеля гэтага і быў створаны лукашысцкай хунтай.
  • No
    22.11.2024
    Зразумела, што ўсіх заўважных палітвязняў будуць трымаць незаконна пакуль жывы прусак.
    Пасля яго смерці ўсіх так званных суддзяў, і сілавікоў трэба судзіць на велізарныя тэрміны без права памілавання

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»9

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Усе навіны →
Усе навіны

«На асуджаных могуць уздзейнічаць звонку». Сілавікі вучыліся душыць бунт у калоніі

Студэнты-аматары запусцілі ў космас гіпергукавую ракету ўласнай вытворчасці3

Куды небяспечна ехаць беларусам, якіх на радзіме пераследуюць за палітыку КАРТЫ15

Аб'явілі збор на падтрымку Васіля Верамейчыка10

«Па-ўсякаму бывае. Так дзяржава вырашыла, так зрабіла». Літоўскія чыноўнікі пракаментавалі справу Верамейчыка15

Выратаваныя беларускія альпіністкі расказалі, як выжылі ў гарах Турцыі1

У Брэсце чыноўнікі паспрабавалі перабіць рэкорд БРСМ па колькасці дзяржсцягоў на квадратны метр ВІДЭА5

Маск і Рамасвамі расказалі, як будуць скарачаць выдаткі. Вось чаму гэта можа моцна паўплываць і на Беларусь18

У Расіі 49-гадовы рэжысёр зрабіў прапанову 17-гадовай актрысе. Сацсеткі абурыліся іх рамантычным ФОТА18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»9

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Галоўнае
Усе навіны →