Апублікавалі размовы жонкі Балабы, у якіх яна спрабуе схаваць ад мужа трох каханкаў, у тым ліку Руслана Аляхно
«Кіберпартызаны» апублікавалі злівы некалькіх тэлефонных размоў Вольгі Сышчанка, жонкі камандзіра мінскага АМАПа Дзмітрыя Балабы. Яна — былая адміністратарка амапаўскага тэлеграм-канала і арганізатарка аўтапрабегаў за Лукашэнку ў 2020 годзе.
У аўдыязапісах Вольга размаўляе са сваімі двума каханкамі, а таксама з сяброўкай, удзельніцай тых аўтапрабегаў Алінай Гук. Падчас гэтых размоў усплываюць падрабязнасці бурлівага асабістага жыцця жанчыны, якія яна хоча захаваць у таямніцы ад Дзмітрыя Балабы.
Аўдыязапісы датуюцца сакавіком 2021 года, Сышчанка правяла тры размовы на казытлівыя інтымныя тэмы 22, 24 і 25 сакавіка.
Два суразмоўцы-мужчыны Вольгі Сышчанкі — супрацоўнік службы бяспекі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Максім Крывапуск і камандзір групы АМАПа Юрый Каралькоў.
З абодвума мужчынамі Сышчанка была ў розны час у адносінах і падчас размоў яны абмяркоўваюць, як гэта схаваць ад Балабы ці прынамсі апраўдацца за тое, што той ужо ведае.
З Максімам Крывапускам жанчына ездзіла ў нейкую паездку ў Брэст, а ў рукі Балабы трапілі фоты адтуль. Сышчанка дамаўляецца з палюбоўнікам, што трэба ўсё адмаўляць, на што той рэзонна заўважае, што
«калі твая сяброўка пратрындзіцца, што з намі начавала, то нашы ўсе з табой расказы — гэта ўсё лепет галімы».
Таму ён лічыць, што трэба прыдумаць нейкую мяккую бяскрыўдную гісторыю, у той час як жонка Балабы ўпэўненая, што трэба «ісці ў адмову». Праўда, для апраўдання перад раўнівым мужам у палюбоўнікаў ёсць адгаворка, што эпізод, пра які даведаўся Балаба, адбыўся нібыта яшчэ да знаёмства жанчыны з ім.
З Юрыем Каральковым сітуацыя сур'ёзнейшая, бо ён знаходзіцца ў падпарадкаванні ў Балабы. Здраджаны муж пра нешта даведаўся і тут, таму Сышчанка супакойвае Каралькова і раіць яму таксама «ісці ў адмову», а ўсе кантакты паміж імі, калі Балаба запытаецца, зводзіць нібыта да чыста службовых, тым больш што нядаўна ў ягонай прысутнасці пара размаўляла «наконт ГУУС». Каралькова ж клапоціць тое, каб «Уладзіміравіч не бачыў» і просіць каханую выдаліць перапіску.
У размове з Алінай Гук Вольга Сышчанка прызнаецца ў наяўнасці нейкі час таму ў яе і іншага каханка — вядомага спевака Руслана Аляхно: «Мы нейкі час з ім сустракаліся — была справа». Дзмітрый Балаба пра гэта падазрае, і, як шчыра прызнаецца жанчына, «не ва ўсім не мае рацыі, ёсць толіка цвярозага розуму ў ягоных думках».
У лістападзе мінулага года Дзмітрый Балаба, даючы інтэрв'ю «Мінскай праўдзе», расказаў пра сваё сямейнае жыццё:
«Магу з гонарам сказаць, што пасля службы і складанага дня заўсёды імкнуся дадому да жонкі Вольгі і сына, якога лічу сваім родным».
За драпіны на люстэрку гераіні зліваў з Балабам жыхарку Новай Баравой адправілі ў турму
«Мы змагаемся не за тое, каб трошачку нешта змяніць, а каб прыбраць рэжым Лукашэнкі». Гісторыя беларускіх «Кіберпартызанаў»
Гэтыя беларускія сілавікі былі ўпэўненыя, што іх ніхто не праслухоўвае. Дарма
«Пасля службы імкнуся дадому да жонкі Вольгі і сына, якога лічу сваім родным». Балаба распавёў пра новы шлюб
Каментары