Здарэнні

Моцна п'яны жыхар Пухавіцкага раёна вырашыў дапамагчы суседцы распілаваць дровы — усё скончылася трагедыяй

Мужчына быў прафесійным вальшчыкам лесу, але сілы свае пераацаніў.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Жыхарка вёскі Селецк Пухавіцкага раёна купіла дровы і папрасіла суседа, які быў вальшчыкам лесу, іх распілаваць.

Мужчына адгукнуўся на просьбу і прыйшоў да суседкі з бензапілой. Пры гэтым быў вельмі п'яны.

Праз некаторы час жанчына ўбачыла, што сусед ляжыць на зямлі і не падае прыкмет жыцця. На ягоных шыі і плячы былі бачныя раны. Гаспадыня выклікала хуткую, але выратаваць мужчыну не ўдалося, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Эксперты вызначылі, што ў крыві ў загінулага было 3,1 праміле алкаголю — гэта цяжкая ступень інтаксікацыі, якая нават сама па сабе можа прывесці да смерці. Тым не менш, мужчына ў такім стане пайшоў пілаваць дровы з дапамогай бензапілы, парушыў тэхніку бяспекі і выпадкова нанёс сабе смяротныя калецтвы.

Каментары

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

Улады Літвы не выключаюць тэракта на борце самалёта DHL, які ўпаў у Вільні

17-гадовая дзяўчына ў Расіі панесла есці свінням і загінула2

Сёння на таргах даляр падскочыў на чатыры капейкі

Хто прыдумаў ютуб-праграму «Гадзіннічак цікае»?3

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал1

Сярэдні заробак у кастрычніку вырас амаль на 50 рублёў

Папярэдняя прычына падзення самалёта ў Вільні — тэхнічнае пытанне3

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →