Грамадства66

Як у абласцях абмяркоўвалі законапраект аб УНС? Падборка фота з «дыялогавых пляцовак»

Абмеркаваць законапраект з супрацоўнікамі прадпрыемстваў чыноўнікам было загадана да 2 лістапада. «Наша Ніва» сабрала фотаздымкі з розных абласцей. 

Брэсцкая вобласць

Законапраект аб УНС абмяркоўвалі з работнікамі філіяла «Брэсцкія дываны». Там з прамовамі выступалі прафсаюзныя лідары.

Ці была магчымасць у супрацоўнікаў прадпрыемства задаваць пытанні? Застаецца толькі здагадвацца. На сайце прафсаюза пра гэта не паведамляюць. 

Фота: brest.1prof.by
Фота: brest.1prof.by

Абмяркоўвалі законапраект і са студэнтамі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

На сайце ўніверсітэта пісалі, што «студэнты і выкладчыкі задалі пытанні, якія іх цікавілі», але ўдакладняць — якія канкрэтна — не сталі.

Фота: БрДТУ
Фота: БрДТУ
Фота: БрДТУ

А вось так абмяркоўвалі законапраект на Брэсцкім смеццеперапрацоўчым заводзе.

Фота: ok-kom-brest.by
Фота: ok-kom-brest.by

«На ўсе пытанні, якія паступілі, былі дадзены канкрэтныя тлумачэнні», — пішуць на сайце прафсаюза.

Магілёўская вобласць

Так праходзіла абмеркаванне законапраекта ў магілёўскіх бальніцах — хуткай медыцынскай дапамогі і абласной.

Фота: mogilevnews.by
Фота: mogilevnews.by
Фота: mogilevnews.by

Так чыноўнікі абмяркоўвалі з беларусамі законапраект УНС у аграгарадку Буйнічы. Пра тое, якія пытанні задавалі мясцовыя жыхары, таксама не паведамляюць. 

Фота: mogilev.mogilev-region.by
Фота: mogilev.mogilev-region.by

А вось так «актыўна абмяркоўвалі» законапраект УНС з працоўным калектывам у Касцюковіцкім раёне.

Якія пытанні задавалі людзі, мясцовая раёнка не паведамляе.

Фота: golk.by
Фота: golk.by

Віцебская вобласць

Першая «дыялогавая пляцоўка» была ў абласной бібліятэцы імя Леніна.

Як піша мясцовая раёнка, на абмеркаванні былі «актывісты маладзёжнага руху, байцы студэнцкіх атрадаў, піянеры і ветэраны камсамола».

Фота: vitbichi.by 
Фота: vitbichi.by
Фота: vitbichi.by
Фота: vitbichi.by

Гомельская вобласць

У ААТ «Брагінаграсервіс» таксама прайшло абмеркаванне законапраекта. 

«Вельмі важны аспект у рабоце Усебеларускага народнага сходу як новага вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя — магчымасць акумуляваць у сабе меркаванні ўсіх слаёў нашага насельніцтва», — казаў на ім старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Раман Цеслянок. 

Меркаванні супрацоўнікаў прадпрыемства наконт законапраекта УНС мясцовая раёнка вырашыла не публікаваць. 

Фота: gp.by
Фота: gp.by

А так «дыялогавая пляцоўка» праходзіла ў Рэчыцкім райжылкамгасе.

Чыноўнікі знаёмілі супрацоўнікаў з прававым статусам дэлегата УНС, структурай, парадкам разгляду пытанняў, аднесеных да кампетэнцыі сходу.

Фота: dneprovec.by
Фота: dneprovec.by

Чытайце таксама: 

Інфаказачка Бондарава паступіла ў БДПУ. Здагадайцеся, на якую спецыяльнасць

Упершыню ў Беларусі спагналі даўгі крыптавалютай

Каментары6

  • Anatol Starkou
    01.11.2022
    ПРА ШТО ТАКОЕ ДОБРА, ШТО ТАКОЕ ДРЭННА і ПРА УНС
    Значыцца ў нас ёсць прэзідэнт, дзве палаткі, Ўрад і да поўнага шчасця не хапала Ўсебеларускага народна сабрання. Проста да тэмы нагадаю што ў нас яшчэ ёсць (ці былі?) народная партыя КХП БНФ і народная Партыя БНФ (калі глядзець на на іх сайты). Быў Беларускі народны фронт. Можа яшчэ што народнае? Нагадайце, калі ласка.
    Чым адрозніваюцца тыя дзве партыі і Фронт ад УНС? Толькі тым, что на іх імпрэзах адсутнічалі 
    "Президент Республики Беларусь;
    Президент Республики Беларусь, прекративший исполнение своих
    полномочий в связи с истечением срока его пребывания в должности
    либо досрочно в случае его отставки;
    представители законодательной, исполнительной и судебной власти;
    представители местных Советов депутатов;
    представители гражданского общества."
    Яшчэ тым адрозніваюцца, што тыя партыі і Фронт не карміліся з бюджэту і не стваралі Прэзідыум начале са Старшынёй і 15 чальцамі. 
    А вынік дзейнасці КХП БНФ + Партыі БНФ + БНФ = УНС = Пшык.
    Усебеларускі народны пшык.
    Чаму?
    Таму, што за апошнія 28 гадоў у Беларусі створана такая сістэма ўлады, якая заточана на аднаго чадлавека, які кіруе дзяржавай. Можна стварыць дадаткова яшчэ дзесяць УНС, 10 БНФ + 5 КХП БНФ + 5 Партый БНФ і яны (ў якасці складнікаў грамадства) нічога не зменяць ні ў якім прававым акце, калі такое рашэнне не прыме прэзідэнт. 
    Чаму? Таму, што такая ў нас дэмакратыя. А чаму яна такая? Таму, што мы такія.
    А якая павінна быць дэмакратыя? Такой: Улада павінна быць падкантрольнай народу. Вось народ або Усебеларускае народнае сабранне ПАВІННА ПРАДСТАЎЛЯЦЬ НАРОД, з мэтай кантролю дзейнасці ўлады. Галоўным чынам Канстытуцыйнага кантролю дзейнасці ўлады. Сёння (ці калі Закон аб УНС уступіць у сілу) Усебеларускае народае сабранне гэта "высший представительный орган народовластия Республики Беларусь".
    Пропагандистское слово НАРОДОВЛАСТИЕ опускаем и получаем, что ВНС это ПРЕДСТАВИТЕЛЬНЫЙ орган, а не орган, контролирующий деятельность власти, о чем я сказала выше. Тогда для чего собирается ВНС с полей и огородов, с фабрик и заводов, с дальних и не очень окраин РБ? За подарками власти после собрания. Или вы не помните, как в 2020 после собрания власть раздавала подарки и грузила их вместе с членами ВНС в автобусы и просила не очень много кушать подарков, чтобы хотя бы по трезвяне доехать дадому да хаты?
    И финал.
    Как недавно говорил наш любимы руководитель Александр Григорьевич Лукашенко, ВЕС будет для того, чтобы всякие там (ну вот те НАРОДНЫЕ, о которых я как пример говорил в начале) не пришли незаконно к власти а-ля путём 2020 года. Напомню: в бел-чырвона-белых носочках под бел-чырвона-белыми стягами. ОК. Это правильно. А в других носочках и под другими стягами при ВНС кто-нить незаконно придет к власти? Если НЕТ, то ХОРОШО, а если ДА, то ПЛОХО. И зачем тогда такой представительный орган, как ВНС по данному Проекту Закона? А вось калі УНС будзе кантраляваць уладу, то й не будзе народ незаконна лезці на лаўку ў бчб шкарпетках, каб з вышыні лаўкі ўбачыць ці не ідзе ўжо на беларусь дэмакратыя - ўлада падкантрольная народу.
  • даведка
    01.11.2022
    Блевать хочется от одних и тех же лиц. Профсоюзники, бээрэсэмщики, ветераны, женсоюз, идеологии, коммунисты.
  • Паа
    01.11.2022
    Парк юрского периода, халуйин.

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Грамадстваабноўлена

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер-міністр Польшчы праінспектаваў новую лінію абароны на мяжы і назваў яе «інвестыцыяй у мір»5

Качанава рассказала пра планы закальцаваць Мінск веладарожкамі5

Якім будзе надвор'е ў першы тыдзень снежня1

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу50

«Дональд, як малады палітык, не разумее…» Што Лукашэнка раней казаў пра Трампа10

Жонка футбаліста зборнай параўнала цэны ў Zara ў Беларусі і Венгрыі16

Башар Асад вярнуўся ў Дамаск і рыхтуецца даць адпор паўстанцам16

Пратэсты ў Грузіі радыкалізуюцца: на вадамёты адказваюць феерверкамі і кактэйлямі Молатава23

Апошні рывок. Што будзе гэтай зімой на полі бою ва Украіне?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Грамадстваабноўлена

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Галоўнае
Усе навіны →