Эканоміка33

Праз вайну ў Светлагорску закрылася прадпрыемства, якое называлі эканамічным цудам рэгіёну. Яго маёмасць распрададуць за даўгі

Маёмасць Светлагорскага прадпрыемства, якое яшчэ нядаўна называлі «эканамічным цудам» рэгіёну, збіраюцца распрадаваць за даўгі. Светлагорскі завод зварачных электродаў не працуе ўжо больш за паўгода і павінен вярнуць банку «Дабрабыт» амаль 6,2 млн рублёў, паведамляе выданне «Ранак».

Фота: ranak.me

Эканамічны суд Гомельскай вобласці на мінулым тыдні прыняў рашэнне спагнаць з ТАА «Светлагорскі завод зварачных электродаў» на карысць Банка «Дабрабыт» 6,19 млн рублёў запазычанасці па крэдытнай дамове ад 12 мая 2021 года і 61 900 рублёў дзяржпошліны. Паколькі крэдыт выдаваўся пад заклад маёмасці завода, суд пастанавіў арганізаваць распродаж прыналежнай заводу нерухомасці, заводскага абсталявання і станкоў, а таксама транспарту.

З малатка пойдуць цэхі, склады, чатыры грузавыя цягачы DAF 2012 года выпуску, прычэпы да іх, тэхналагічныя лініі, станкі, печы, тэрматунэлі і іншае абсталяванне для вытворчасці электродаў.

Рашэнне можа быць абскарджана на працягу пятнаццаці дзён.

Напярэдадні вайны Светлагорскі завод зварачных электродаў быў найбуйнейшым у Беларусі і адным з буйнейшых у СНД вытворцаў зварачных электродаў. Прадпрыемства адзначылі на раённай і абласной Дошках гонару, яно было буйнейшым экспарцёрам у Расійскую Федэрацыю.

Па стане на чэрвень 2019 года, на прадпрыемстве працавалі 465 чалавек. Людзі атрымлівалі стабільны, вышэйшы за сярэдні па рэгіёне заробак.

Фота: sn.by. Дырэктар ПВУП «Белая Русь» Пётр Кузьмянок выступае на адкрыцці ТАА СЗСЭ ў 2010 годзе. 

Вытворчасць электродаў у Светлагорску была адкрыта ў 2005 годзе прадпрыемствам «Белая Русь» светлагорскага бізнэсмена Пятра Кузьмянка.

У 2010 годзе было створана ТАА «Светлагорскі завод зварачных электродаў». У склад заснавальнікаў увайшло Вінніцкае публічнае акцыянернае таварыства «ПлазмаТэк» — гэта буйны вытворца зварачных электродаў, лідар на рынку СНД.

Украінскі акцыянер інвеставаў у прадпрыемства ў Светлагорску каля $1 млн, яны пайшлі на набыццё новай вытворчай лініі па выпуску электродаў.

У 2013 годзе ТАА «СЗСЭ» ўпершыню прызналі лепшым прадпрыемствам-экспарцёрам Гомельскай вобласці.

Амаль адразу пасля пачатку вайны ва Украіне ўкраінскі мэнэджмент Светлагорскага завода пакінуў Беларусь.

Неўзабаве прадпрыемства пайшло на прастой, а 23 сакавіка на сайце СЗСЭ ад імя кіраўніцтва групы кампаній «ПлазмаТэк» была апублікавана заява аб тым, што дзейнасць Светлагорскага завода зварачных электродаў спынена.

Адначасова на сайце «ПлазмаТэк» зʼявілася паведамленне і аб спыненні дзейнасці кампаніі ў Расійскай Федэрацыі.

Каментары3

  • Алекс
    03.11.2022
    Краіна паступова ператвараецца у аграрную
  • Митя
    04.11.2022
    Алекс, если говорить про население, то часть как ездила на дачу сажая картошку, так и продолжает. А в деревнях так вообще почти все что-то выращивают кто-то побольше, кто-то поменьше чтобы съэкономить 50-60 руб на овощах в месяц. 
  • Віцебскі
    04.11.2022
    Митя, лухта. За апошнія 5-10 год і адвыклі, і развучыліся. І коней няма, і камбайнаў не дапросісься...

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў1

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў

Усе навіны →
Усе навіны

У свеце стала менш атэістаў. Але ў Еўропе рэлігія адступае 20

Беларускую мову ва Украіне хочуць выключыць са спісу моў, якія падлягаюць абароне25

«Я член выбарчай камісіі і гэтым ганаруся». Лукашысты ладзяць новы флэшмоб11

Маск стварае свой уласны горад у Тэхасе1

«Цяпер страшна выйсці з дзецьмі з дому». У элітным ЖК пад Мінскам зграя бадзяжных сабак разарвала хатняга ката6

За «экстрэмізм» асудзілі хлопца, які некалі запускаў кампанію па віншаванні ветэранаў

У конкурсе на найлепшую паштовую марку трэці год запар перамагае работа, звязаная з сілавікамі2

Інстытут Мінэканомікі: Санкцыі прама закранаюць чвэрць эканомікі Беларусі1

Украінцы ўзялі ў палон беларуса з Касцюковічаў, які ваяваў за Расію13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў1

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў

Галоўнае
Усе навіны →