Кіно11

Што паглядзець. «Англічанка» (The English) — найлепшы вестэрн за доўгі час

Новы серыял ад Prime Video, магчыма, мае заблытаны сюжэт, але за ім хаваецца выдатнае шоу.

Фота: Amazon Studios

У цэнтры ўвагі «Англічанкі» — Карнэлія і Элі, сыграныя адпаведна Эмілі Блант і Часкам Спенсерам. Паміж гэтымі незвычайнымі людзьмі ў жорсткіх умовах пустынь Дзікага Захаду ўтвараецца нечаканая, але неразрыўная сувязь. Гэтых двух персанажаў (і акцёраў, што іх іграюць) больш чым дастаткова, каб зрабіць добры серыял, але стваральнікі «Англічанкі» пастаянна дадаюць у сюжэт усё новыя і новыя дэталі. У выніку мы маем шэсць серый, матэрыялу ў якіх хапіла б і на дзесяць гадзін, мяркуе Variety.

Усе сцэны са сваім удзелам — ад першай яркай да апошняй меланхалічнай — Блант напаўняе ўнікальным спалучэннем цеплыні, гумару і рашучасці. Яе гераіня, Карнэлія, належыць да англійскай арыстакратыі, і яна апантаная жаданнем помсты за памерлага сына. Спенсер, што ўвасабляе супярэчлівага карэннага амерыканца, ураўнаважвае яе эмацыйнасць сваёй цвёрдасцю характара.

Першапачаткова здаецца, што Карнэлія і Элі — гэта максімальна розныя людзі, але чым больш мы паглыбляемся ў сюжэт, тым больш робіцца зразумелым, наколькі яны насамрэч падобныя. Нягледзячы на расавыя, сацыяльныя і культурныя адрозненні герояў, сувязь між імі робіцца тэматычнай і эмацыйнай асновай трохі сумбурнай «Англічанкі».

Акцёры другога плана граюць выдатна, а рэжысёр Х’юга Блік знайшоў цікавыя хады. Тым не менш, не ўсе крытыкі задаволеныя тым, які сцэнар для серыяла стварыў Блік: напрыклад, апошнія два эпізоды называюць трохі заблытанымі, а то і непаслядоўнымі. На жаль, апошнія серыі «Англічанкі» — гэта не тое яркае завяршэнне, якога заслугоўвае гэты серыял.

Фота: Amazon Studios

Нягледзячы на гэта, у стваральнікаў атрымаўся добры, а месцамі і ўвогуле выдатны вестэрн. Нават у сваіх найгоршых эпізодах, большасць з якіх прыпадаюць на фінал «Англічанкі», шоу выглядае ўнікальным прадстаўніком свайго жанру, які ў Галівудзе ў апошнія гады збольшага ігнаруюць. Што яшчэ важна, серыял нагадвае, якую працу могуць рабіць выдатныя акцёры накшталт Блант і Спенсера, калі ім даюць магчымасці і свабоду, якой яны заслугоўваюць. Стваральнікі «Англічанкі» выбіраюць не абмяжоўваць сваіх зорак, таму тыя і праяўляюць сябе так добра.

Ды і самае важнае тут — не дакладнасць сюжэта. Больш важным ёсць тое, што ў «Англічанцы» мы сустракаем шмат ашуканскіх персанажаў, якія ілюструюць бязлітаснасць Дзікага Захаду. Важна і тое, што масавыя забойствы карэнных амерыканцаў, на якіх быў пабудаваны Новы свет, не забытыя і заўсёды будуць прысутнічаць у жыццёвай гісторыі Элі і людзей, у якіх ён з Карнэліяй шукае прытулак. Нарэшце, важна тое, што хоць вы і можаце заблытацца ў дэталях, сюжэт ніколі не стане незразумелым, а выкананне — менш пераканаўчым.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 8,1/10

Rotten Tomatoes — 82% (крытыкі), 68% (гледачы)

«Сябар сям’і» (A Friend of the Family) — самая ўражальная крымінальная гісторыя, што толькі можна сябе ўявіць

15 фільмаў са Скандынавіі і Балтыі можна будзе паглядзець бясплатна — вось праграма

«Нэтфлікс» экранізаваў Рэмарка. Глядзець і пераслаць спасылку ўсім расіянам і лукашыстам, якіх ведаеце

Каментары1

  • XXX
    19.11.2022
    Людцы мае дарагія,
    ну ці ня сорамна ставіць маскальскія трэйлеры, калі ёсьць арыгінальныя, па-ангельску!?
    Словы пішаце нібы правільныя (збольшага), а ўчынкі сарамацюшчыя.

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу7

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з'явіўся народны паэт12

У Мінску назвалі самыя папулярныя сёлетнія дзіцячыя імёны1

Расійскія настаўнікі на загад беларуса спалілі джынсы, партрэты нобелеўскіх лаўрэатаў і дыскі з Windows4

Расія ў найбліжэйшыя дні можа зноў ударыць «Арэшнікам» па Украіне2

У сірыйскай Латакіі спалілі труну з целам бацькі Башара Асада22

На «востраве педафілаў» у Вялікабрытаніі манахі згвалцілі больш за 50 дзяцей7

Сувязь 5G хутка прыйдзе ў Беларусь, але часу спатрэбіцца шмат1

Перад ударам «Арэшніка» па Дняпры кіраўніцтва Расіі эвакуявалася на Урал2

Ва Украіне выкрылі групу, якая зарабляла на дамоўных гульнях. Адзін з фігурантаў — футбаліст Арцём Мілеўскі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу7

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Галоўнае
Усе навіны →