«Жывёла ты. Я не ведаю, што з табой будзе, калі мы цябе знойдзем». Андрэй Павук датэлефанаваўся да Карпянкова
Блогер Андрэй Павук, які спрабуе зразумець, што думаюць аб сваім жыцці і жыцці краіны лукашэнкаўцы, датэлефанаваўся да намесніка міністра ўнутраных спраў — камандуючага ўнутранымі войскамі Мікалая Карпянкова. Дыялог атрымаўся кароткім. Карпянкоў ва ўласцівай цяперашнім сілавікам бруднай манеры пагражаў блогеру.
— Добры дзень, Мікалай Мікалаевіч!
— А гэта ты, Павук! Ай ты поскудзь якая. Ты мяне знайшоў. Але ты ж вырадак поўны. Ты ж на мяне пісаў у пракуратуру.
— Ды пісаў, па справе пісаў.
— Ты атрымліваецца, што рабіш тролінг такі. Жывёла ты. Цябе ўсе дастануць. Я не ведаю, што з табой будзе, калі мы цябе знойдзем.
— Перастаньце пагражаць.
— Пачвара ты, вартая жалю. Вось ты ведаеш, добра, што ты да мяне датэлефанаваўся. Мы хутка ўбачымся, чуеш?
— Калі?
— Калі? Рыхтуйся. Ты не чакаеш, як хутка.
— Да чаго рыхтавацца?
Карпянкоў кінуў трубку.
Каментары