Сёння днём верталёт Мі-26 буксіраваў разукамплектаваны верталёт такога ж тыпу. Верталёт цягнулі з Мачулішчаў у Оршу, дзе знаходзіцца авіярамонтны завод, заўважыў «МотолькоПомоги».
Хутчэй за ўсё, буксіравалі вайсковы Мі-26, які спрабавалі прадаць з 2019 года за $7 млн.
Адзначаецца, што гэта даволі рэдкая падзея, асабліва ў Беларусі, бо верталёт Мі-26 можа буксіраваць толькі іншы Мі-26.
Каментары