Грамадства2222

Крыніцы: Лукашэнка даверыў «Макдональдс» Алексіну

На нарадзе 12 снежня Лукашэнка заявіў, што «Макдональдс» цяпер «наша прадпрыемства». Вось што здарылася з рэстаранам хуткага харчавання.

Фота: сацсеткі рэстарана

Па франшызе, выдадзенай рэстаранам, у нас працавала кампанія «КСБ Віктары Рэстараны». Уласнік — Кайрат Баранбаеў, казах са сваяцкімі сувязямі з Назарбаевым, які цяпер у Казахстане апынуўся пад следствам.

Як паведамляюць крыніцы «Нашай Нівы», цяпер прыглядаць за кампаніяй паставілі блізкага да Лукашэнкі бізнэсмена Аляксея Алексіна. 

«Цяпер думаюць, што там рабіць далей», — кажуць знаёмыя з сітуацыяй.

Наверсе была ўстаноўка: рускіх на рынак не пускаць.

На нарадзе 12 снежня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «Макдональдс» цяпер «наша прадпрыемства».

«Прадпрыемствы, якія былі заснаваныя замежным інвестарам або прыватызаваныя, і замежны інвестар атрымаў гэтыя прадпрыемствы, а сёння (гэта ў асноўным з недружалюбных краін і іншых) сышлі — памахайце ім рукой, перахрысціцеся, што яны пакінулі вам ўласнасць. Усё ж ёсць. Ігар Пятровіч [Сергеенка], я ж вам на прыкладзе «Макдональдса» гэта казаў.

Працаваў і працуе. І людзі прыходзяць. І прадукцыю вырабляюць нармальную. Але гэта ўжо наша прадпрыемства.

Не захацелі працаваць — ну як хочаце. Нашы людзі не дурнейшыя, каб, як я казаў, гэтую булачку разрэзаць і ўпіхнуць туды лісце салаты або кавалак каўбасы. Дакладна так і тут. Усё ж засталося. Яны ж з сабой нічога не забралі. Але калі б забралі, то я б паздымаў галовы з адказных людзей. Ніхто нічога не павінен забраць. Вы не павінны гэтага дапусціць».

56-гадовы Аляксей Алексін — гэта асабліва набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі мультымільянер, якому даверана займацца аперацыямі з нафтай і нафтапрадуктамі, а таксама тытунём.

Яго кампаніі «Энерга-оіл» і «Інтэр-Табака» працуюць у сферах эканомікі, куды ў Беларусі пускаюць толькі самых надзейных. Манапольная сетка па продажы цыгарэт «Табакерка», якая спрутам раскінулася па ўсёй краіне, належыць таксама «Энерга-оілу» Алексіна. Алексін атрымаў эксклюзіўнае права прадаваць прадукцыю дзяржаўнай Гродзенскай тытунёвай фабрыкі. Па дзіўным супадзенні кантрабандная прадукцыя менавіта гэтай фабрыкі заліла краіны Еўрасаюза неўзабаве пасля мадэрнізацыі. Літоўцы лавілі кантрабанду нават у вагонах з каліем. 

Чытайце таксама: Алексін душыць Тапузідзіса. І блізкі да поспеху

Каментары22

  • Правдоруб
    12.12.2022
    Кошелёк главного, но никак не олигарх. Для этого еготи готовили.
  • [[
    12.12.2022
    хай бы паглядзелі - "Вот Как Делают Бургеры в МакДональдсе. Производство Еды"
    прэдпрыяціе ім асталася... угу
  • ,,
    12.12.2022
    будзе МакТабак

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак з Рагачова злавіў у Дняпры «дагістарычнага шчупака»2

У Беларусь прыехаў акцёр Тыль Швайгер2

Беспілотнік упершыню атакаваў тэрыторыю Дагестана

Трамп перамагае са значным адрывам, бярэ ўсе хісткія штаты28

З-за рэгулявання штарміць сферу таксі: машын стала менш, паслугі падаражэлі1

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

Што будзе, калі знайсці грошы ў банкамаце: досвед мінчанкі

Біткойн рэкордна вырас на фоне навін пра паспяховыя вынікі Трампа

Трамп выйграў першы хісткі штат

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»

Галоўнае
Усе навіны →