Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на сустрэчы са старшынямі гарадскога і раённых саветаў дэпутатаў, выканаўчых камітэтаў Гомельскай вобласці, кіраўнікамі адміністрацый раёнаў Гомеля нацэліла актыў на важны ў палітычным плане 2023 год, перадае БелТА.
У Светлагорску сабраўся ўвесь кіруючы склад паўднёва-ўсходняга рэгіёна, уключаючы старшынь раённых саветаў дэпутатаў і старшынь выканаўчай галіны ўлады.
Наталля Качанава адзначыла, што «ў гэты завяршальны перыяд года ўся краіна падводзіць вынікі выканання даведзеных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, а таксама задач, пастаўленых VI Усебеларускім народным сходам». «Яны (задачы) выразна вызначаны для кіраўніцтва краіны і прадстаўнікоў рэспубліканскіх і мясцовых органаў кіравання, усяго дэпутацкага корпуса. Цяпер мы сустракаемся з калегамі на месцах, каб падзяліцца меркаваннямі, а таксама пачуць пытанні, якія хвалююць вас сёння», — звярнулася спікер да актыву рэгіёна. Размова ішла пра заканатворчую дзейнасць, сацыяльныя і эканамічныя арыенціры.
Таксама спікер абазначыла адзін з важных аспектаў на наступны год.
«2023-ці будзе вельмі важны ў палітычным плане — гэта год падрыхтоўкі да выбараў дэпутатаў усіх узроўняў, якія адбудуцца 25 лютага 2024 года. Такая форма будзе праводзіцца ўпершыню ў нашай краіне. Гэта таксама было прадугледжана Канстытуцыяй», — акцэнтавала ўвагу на падрыхтоўцы да выбарчай кампаніі Наталля Качанава.
Каментары
можа мудронасць?