Свет1818

Чаму Малдова адмаўляецца ад малдаўскай мовы

2 сакавіка парламент Малдовы прыняў у першым чытанні закон, які пасля другога чытання ўнясе «тэхнічныя праўкі» ў артыкул 13.1 Канстытуцыі краіны. Ён будзе гучаць: «Дзяржаўнай мовай Рэспублікі Малдова з'яўляецца румынская мова».

У зале пасяджэння парламента Рэспублікі Малдова. Скрыншот відэа YouTube-канала Euronews

Змены Асноўнага закона забароненыя ва ўмовах надзвычайнага становішча, таму парламентарыі скарысталіся юрыдычнай нормай, якую ў 2017 годзе прапанаваў Канстытуцыйны суд краіны. Яны ўносяць не «змены», а «тэхнічныя праўкі».

Такія тэрміны, як «малдаўская мова», «дзяржаўная мова», «афіцыйная мова», павінны знікнуць з законаў і падзаконных актаў, якія дзейнічаюць у краіне, і будуць заменены на тэрмін «румынская мова». Часам гэта будзе няпроста, бо трэба будзе ўнесці змены ў міждзяржаўныя і міжурадавыя пагадненні. А гэта можна зрабіць са згоды абодвух бакоў.

Як з'явілася малдаўская мова

Насамрэч асобнай малдаўскай мовы не існуе. Усё пачалося яшчэ ў часы Расійскай Імперыі, калі ў 1812 годзе па выніках Бухарэсцкага міру Асманская Імперыя саступіла Расіі ўсходнюю частку Малдаўскага Княства — Бесарабію. У 1861 годзе заходняя частка княства аб'ядналася з Валашскім Княствам. З 1881 года гэта аб'яднанне стала Каралеўствам Румынія.

Ва ўсходняй частцы былога Малдаўскага Княства пісьмовасць развівалася на аснове кірыліцы, а ў заходняй частцы ў 1862 годзе адбыўся пераход на лацініцу.

З 1918 па 1940 год Бесарабія ўваходзіла ў склад Румыніі. На тэрыторыі Прыднястроўя савецкія ўлады заснавалі Малдаўскую АССР (у складзе Украінскай ССР) і імкнуліся ўсімі сродкамі падкрэсліць адрозненні паміж румынамі і жыхарамі левабярэжжа Днястра.

Галоўнай была кампанія па самаідэнтыфікацыі малдаван як асобнага народа. Для гэтага ў 1920-х гадах быў распрацаваны малдаўскі алфавіт на аснове кірыліцы, малдаўская мова была абвешчана асобнай мовай, а не дыялектам румынскай.

У 1932 годзе па дырэктыўным указанні ЦК Кампартыі Украіны малдаўская мова была пераведзена на лацініцу. У выніку наступных рэформаў мовы да 1938 года яна стала ідэнтычнай румынскай. Але ўжо па рашэнні з Масквы яна (як і іншыя мовы савецкіх рэспублік) была вернута на кірылічны алфавіт.

У 1940 годзе СССР вярнуў сабе Бесарабію. На карце ўзнікла Малдаўская ССР. З пачаткам вайны Германіі з СССР рэспубліка была акупавана румынскімі войскамі. Пасля перамогі Малдавія зноў вярнулася пад кантроль Савецкага Саюза.

Штучна створаная «малдаўская мова» заставалася афіцыйнай да канца 1980-х гадоў. Па рашэнні парламента рэспублікі ад 31 жніўня 1989 года мова вярнулася на лацінскую графіку. Гэты дзень да сёння з'яўляецца дзяржаўным святам і выхадным днём.

Адметна, што ў Дэкларацыі аб незалежнасці Малдовы ад 27 жніўня 1991 года гаворыцца аб «абвяшчэнні румынскай мовы дзяржаўнай».

Мова як інструмент палітычнай барацьбы і ўплыву

Нягледзячы на абвяшчэнне румынскай мовы дзяржаўнай, моўнае пытанне канчаткова не было вырашана. Яно стала інструментам палітычнай барацьбы.

У 1994 годзе, калі прымалі Канстытуцыю Малдовы, па патрабаванні левых сіл замест «румынскай мовы» ў ёй была зафіксаваная «малдаўская».

А ў часы праўлення камуніста Уладзіміра Вароніна (2001—2009) лінгвістычна абсурднае пытанне аб назве мовы ператварылася ў пытанне ідэнтычнасці. Не адмаўляючы таго, што мовы аднолькавыя, улады настойвалі на тым, што Малдова больш старажытная, чым Румынія, а таму назва мовы павінна заставацца.

Супярэчнасць паміж замацаваннем у Дэкларацыі аб незалежнасці румынскай мовы ў якасці дзяржаўнай, а ў Канстытуцыі малдаўскай стала тэмай для разгляду ў Канстытуцыйным судзе. Ён пастанавіў, што Дэкларацыя мае большую юрыдычную моц.

Моўнае пытанне выкарыстоўвае і Расія. Напрыклад, у падкантрольным ёй Прыднястроўі малдаўская мова разглядаецца як асобная.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава назвала галасаванне ў парламенце за перайменаванне малдаўскай мовы ў румынскую «дэмакратыяй па-амерыканску» і «адмовай ад роднай мовы». Міністр замежных спраў і еўраінтэграцыі Ніку Папеску пракаментаваў гэтую рэакцыю Масквы:

«У Рэспубліцы Малдова размаўляюць на румынскай мове, і ні адна краіна не мае маральнага, юрыдычнага і палітычнага права каментаваць гэта. Мова, на якой мы гаворым, належыць нам. Рашэнне аб тым, як мы называем гэтую мову, належыць нам, і абсалютна ні адна краіна ў свеце не мае маральнага, юрыдычнага і палітычнага права каментаваць гэтыя рэчы. На румынскай мове гавораць у Малдове. Рэспубліка Малдова мае супольную гісторыю, культуру і мову з Румыніяй».

Каментары18

  • Bhagawan
    04.03.2023
    Rumynskaja imperyja pračynajecca!
  • Zmicer
    04.03.2023
    U ih atrymalasja! I u nas tak budze.
  • Kažan
    04.03.2023
    A, kali my ŭžo pierajmienujema svahu nový ŭ Litvinskuju?

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Грамадстваабноўлена

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер-міністр Польшчы праінспектаваў новую лінію абароны на мяжы і назваў яе «інвестыцыяй у мір»5

Качанава рассказала пра планы закальцаваць Мінск веладарожкамі5

Якім будзе надвор'е ў першы тыдзень снежня1

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу50

«Дональд, як малады палітык, не разумее…» Што Лукашэнка раней казаў пра Трампа10

Жонка футбаліста зборнай параўнала цэны ў Zara ў Беларусі і Венгрыі16

Башар Асад вярнуўся ў Дамаск і рыхтуецца даць адпор паўстанцам16

Пратэсты ў Грузіі радыкалізуюцца: на вадамёты адказваюць феерверкамі і кактэйлямі Молатава23

Апошні рывок. Што будзе гэтай зімой на полі бою ва Украіне?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Грамадстваабноўлена

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Галоўнае
Усе навіны →