Пра вызваленне выдаўца Змітра Коласа паведамляе Reform.by на падставе сведчанняў яго сяброў.
Беларускі перакладчык і літаратуразнаўца Зміцер Колас выйшаў на волю сёння пасля 10 сутак арышту, якія ён правёў у кадэбэшнай турме-«амерыканцы».
Выдавец быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 4 сакавіка ў сваёй кватэры.
Па словах сяброў, абвінавачванне яму не прад’яўленае, прычыны затрымання пакуль не разгалошваюцца.
Каментары