Грамадства4646

У Зэльве знеслі помнік Ларысе Геніюш

У Зэльве ўсё ж дэмантавалі помнік Ларысе Геніюш, які стаяў пры мясцовай царкве. Хто аддаў загад на яго ліквідацыю, пакуль невядома, паведамляе «Радыё Рацыя».

Пра дэмантаж помніка паведаміў унук Ларысы Геніюш Міхась Геніюш, які даслаў фота месца, дзе стаяў помнік.

У Зэльве знеслі помнік Ларысе Геніюш. Фота: «Радыё Рацыя»

Яшчэ ўчора з'явілася інфармацыя, што помнік прыбіраць не будуць, паколькі дэмантаж не адпавядае заканадаўству. Аднак уначы помнік знік.

Ларыса Геніюш — выбітная беларуская паэтка, якая да канца жыцця не прыняла савецкага грамадзянства, захоўвала грамадзянства Беларускай Народнай Рэспублікі. Яе кніга «Споведзь» — шчымлівыя ўспаміны пра жыццё і савецкае зняволенне — у 1980-я і 1990-я былі бэстсэлерам.

Жыхары Зэльвы паставілі ёй помнік каля царквы з блаславення тагачаснага мітрапаліта Філарэта, бо Геніюш, сярод іншага, у часы ганенняў на рэлігію была адной з апораў мясцовай праваслаўнай грамады.

Помнік патрабавала ліквідаваць прарасійская актывістка і «інфаказачка» Вольга Бондарава. Хоць спярша Зэльвенскі райвыканкам адмовіў, помнік усё ж дэмантавалі.

Каментары46

  • Дональд
    30.03.2023
    Вырадкі, на шыбеніцу за гэта ўсіх выканаўцаў
  • Anatol Starkou
    30.03.2023
    Шкада. Бо тут на НН некалькі гадоў таму я стаў чытаць вершы Ларысы Геніюш і затым з'явіліся некаторыя мае вершы па матывах яе твораў.
    У савецкія часы, калі паэтка была яшчэ жыва і жыла ў Зэльве, я шмат разоў (з 1968-га)  ездзіў у Ваўкавыск да сябра-аднакашніка, і аўтобус абавязкова спыняўся ў Зэльве. Але я тады не пісаў вершы і не ведаў, што там была наша паэтка.

    Не так даўно мы з 2014 назіралі, як зносяць помнікі вна Украіне. Зараз тая ж цывілізацыя прыйшла ў Беларусь. Я разумею, чаму ўлада Лукашэнкі зрынула помнік Ларысе Геніюш - за часы 1941-44 гадоў і затым эміграцыйныя часы, але ў дадзеным выпадку яе творчасць для мяне недакранальная. Ну тады ў мяне застанецца двухтомнік яе вершаў.
  • Ганьба
    30.03.2023
    А вось помнікі на магілках тых, хто зараз знішчае Беларусь, мы зносіць не будзем. Хай стаяць, рассыпаюцца паціху... Можна будзе нат прыйсці, уваччу ўбачыць, што такія істоты сапраўды існавалі, бо ж нашчадкі не павераць, скажуць, тое страшная трызненная казка.

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы17

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы збіраюцца на матч «Легіі» з мінскім «Дынама» ў Варшаве21

Каралеўскую сядзібу Панятоўскага ў Гродне прадаюць танней за старую аднапакаёўку1

Так выглядаюць пікеты па зборы подпісаў за Лукашэнку ФОТАФАКТ20

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава7

У Кангрэс ЗША ўпершыню абралі трансгендара9

Лукашэнка: Трамп — гэта сіла17

Зяленскі расказаў пра «цудоўную» тэлефонную размову з Трампам9

Гэта што за цуды інжынерыі? Жыхары сталічнага пяціпавярховіка падзяліліся вынікамі капітальнага рамонту1

У Мінску пад чырвонымі сцягамі ўсклалі кветкі да помніка Леніну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы17

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →