Шлях краіне ў Альянс цяпер цалкам адкрыты, паведамляе Бі-бі-сі.
30 сакавіка парламент Турцыі ўхваліў законапраект, які дазваляе Фінляндыі ўступіць у НАТА. За адпаведнае рашэнне прагаласавалі 276 турэцкіх дэпутатаў.
Турцыя стала апошняй краінай, якая ратыфікавала ўступленне Фінляндыі ў Альянс. 27 сакавіка аналагічнае рашэнне прыняў парламент Венгрыі.
Шлях для Фінляндыі ў НАТА цяпер поўнасцю адкрыты.
Фінляндыя і Швецыя разам падалі заяўку на ўступленне ў НАТА. Яна была хутка ўхвалена 28 краінамі Альянсу, акрамя Венгрыі і Турцыі. Апошняя патрабуе ад новых чальцоў НАТА больш актыўнага супрацоўніцтва ў змаганні з тэрарызмам і, у прыватнасці, ад Швецыі — выдачы людзей, якіх абвінавачваюць у тэрарызме.
Пратакол аб уступленні Швецыі пакуль не адобраны.
Прэзідэнт Фінляндыі падпісаў законы аб уступленні краіны ў НАТА
Каментары